Авторизация
 

Жыццё ішла сваёй чаргой. Успаміны ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС з Міёр

 Сёлета 34-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Найбуйнейшая экалагічная катастрофа і цяпер болем адгукаецца ў нашых сэрцах. Што раскажуць пра свае чарнобыльскія будні тыя, хто ліквідоўваў яе наступствы?

Міярчане Віктар Хамякоў і Анатоль Празароўскі на той час працавалі вадзіцелямі ў сельгасхіміі. У верасні 1986 года іх на дзесяць дзён накіравалі на вахту ў вёску Кулікоўка Слаўгарадскага раёна, што на Магілёўшчыне.


– Працаваў на АРУПе – «ЗІЛе» з бочкай для перавозкі ўгнаенняў, – успамінае Віктар Віктаравіч. – Мы дастаўлялі з Быхава даламітавую муку, якую пасля ўносілі на кіслых глебах. Верхні слой зямлі неабходна было здымаць і вывозіць для далейшага захаранення. Мы не надта разумелі, што адбываецца. Са школьнай парты запомнілі выраз «мірны атам». Ужо пазней даведаліся, што ён можа і пагражаць, якія наступствы могуць быць. Страху не адчувалі, бо пра небяспеку ніхто не гаварыў. Мясцовае насельніцтва эвакуіравалі, але студэнты прыязджалі на ўборку ўраджаю. Ніякіх указанняў наконт таго, што гэтыя прадукты нельга есці, не было. Калодзежы забівалі плёнкай, маўляў, каб не трапляла радыяцыя, але мы пілі адтуль ваду. За гэтыя вахты добра плацілі, таму хтосьці з нашых ездзіў па некалькі разоў. Многіх з іх ужо няма сярод нас. На сабе наступствы аварыі не адчуваю. Штогод праходжу дасканалы медыцынскі агляд.


– Акругу накрыла радыяцыйнае воблака, вось з ім мы і змагаліся, – гаворыць Анатоль Андрэевіч. – Дэзынфіцыравалі палі даламіткай. Выбар быў невялікі: ехаць ці ад райсельгасхіміі, ці ад ваенкамата. Адмовіцца і не спрабавалі. Людзей вывезлі. Хаты стаялі зачыненыя. Вайскоўцы мянялі дахі на будынках, старыя здымалі, вывозілі і закопвалі ў зямлю. Узровень радыяцыі ніхто не вымяраў, мы яе не адчувалі. Хто думае пра здароўе ў 20 гадоў? Рэха той вахты адгукнулася пазней, калі ўзніклі праблемы са шчытападобнай залозай.


Медсястры Аліне Дварэцкай, якая жыла ў Клімавічах Магілёўскай вобласці, 26 красавіка 1986 года патэлефанавалі знаёмыя і параілі адвезці дачушку да бацькоў. Папярэдзілі, што адбылася аварыя і знаходзіцца там небяспечна.
– Была занята на станцыі хуткай дапамогі. Здзіўляліся, што радыяцыйнае воблака выпала месцамі. Побач дзве вёскі, адна заражаная, другая – не. Мы працавалі ў зоне наступнага адсялення. Мясцовае насельніцтва вывезлі, засталіся толькі старыя ў некалькіх хатах. І побач толькі адны «нельга»: хадзіць у лес, есці ўласную гародніну і садавіну, піць ваду. Харчаванне для іх прывозілі. Людзі не разумелі, пыталіся «дзе яна, ваша радыяцыя, мы яе не бачым. Трава зялёная – не чырвоная». І спакойна елі прадукты са сваіх агародаў. Праўда, у лес па грыбы і ягады не хадзілі. Мы аказвалі ім медыцынскую дапамогу. У брыгадзе было 32 урачы. На рынках замяралі ўзровень радыяцыі ў прадуктах. Пасля папярэджвалі бацькоў «сёння малако дзецям не давайце».


Медыкаў размясцілі ў ваеннай часці. Жыццё віравала: спаборніцтвы, дэманстрацыя, прагулкі на свежым паветры. А потым аказалася, што нельга было.


– Цяпер сітуацыя ў чымсьці падобная, – кажа Аліна Віктараўна. – Трэба адасобіцца ад знешняга свету і па магчымасці сядзець дома.
Наступствы адчулі на сабе потым, калі працавала ў паліклініцы ўжо ў Міёрах. На ўліку стаялі дзеці ліквідатараў. У іх былі праблемы з касцёва-мышачнай сістэмай, шчытападобнай залозай. Нараджаліся ўжо хворымі. Усе малыя тры – чатыры гады пасля аварыі прымалі прэпарат «Анціструмін» для шчытавідкі. Ён даваў пэўны эфект.


Дзесяць гадоў адпрацавала на хуткай дапамозе.
– У выніку пенсія мізэрная, – гаворыць Аліна Віктараўна. – Спачатку нас прылічылі да ліквідатараў, а потым, калі мянялі пасведчанні, мы сталі пацярпелымі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС. Героямі сябе не адчувалі – так працавалі ўсе. Выконвалі свой абавязак і нават не задумваліся, што робім нешта надзвычайнае.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта