Авторизация
 

Дошка гонару. Імі ганарыцца Міёршчына

 Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне «Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна». 

Высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год дасягнулі:
сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін: СУП «Цітова» (дырэктар Франц Вершалоўскі), «Чэрасы» (дырэктар Алег Януковіч);


сярод арганізацый прамысловасці, жыллёва-камунальнай, лясной і дарожнай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарта, сувязі і сферы паслуг, арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю і размеркаваннем электраэнергіі, газу, паліва і вады: «Міёрскі камбікормавы завод (дырэктар Сяргей Мацвееў), Язненскае ПМС (дырэктар Пётр Радзюк), Дзісненскі лясгас (дырэктар Аляксей Драгун);


сярод устаноў сацыяльнай сферы (адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, культуры, медыцыны): Чапукоўкая яслі-сад – сярэдняя школа (дырэктар Уладзімір Кляўцоў); Міёрскі яслі-сад № 2 (загадчык Таццяна Міронава); раённы Дом культуры (дырэктар Аляксандр Фурс); Павяцкі ФАП (загадчык Марыя Крупко).
сярод прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання: Перабродскі сельскі Савет (старшыня Віктар Дзеравянчык).
Пералічаныя калектывы заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама.

На раённую Дошку гонару заносяцца партрэты перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы. У іх ліку:

 Іван Міхайлавіч ГАРБАЧОЎ

Урач-хірург (загадчык хірургічнага аддзялення) Міёрскай ЦРБ.
Асоба, прафесіянал сваёй справы. З несканчоным запасам энергіі, імкненнем лекаваць, прагрэсіраваць. Каласальная працаздольнасць, калі толькі адпачывае?! Велічыню гэтай асобы вызначае і колькасць выратаваных жыццяў. За 40 гадоў прафесійнай дзейнасці іх на рахунку хірурга тысячы. Многія з тых, хто паступаў на аперацыйны ложак з апошняй надзеяй, хутка ішлі на папраўку. Цікавіцца ўрач навінкамі сучаснай медыцыны, вывучае новыя методыкі аператыўных умяшальніцтваў, што прымяняе на практыцы.

 Наталля Генадзьеўна СТАШУЛЁНАК

Агент страхавы прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне.
Знайшла сябе ў страхавой сферы ў 2017 годзе. Хутка назапасіла неабходныя веды ў рабоце з кліентамі, навучылася працаваць з дакументацыяй. Як былы аператар электрычнай сувязі з лёгкасцю ўспрымае навацыі, умела іх рэалізуе. За 2019-ы выканала планавыя паказчыкі па ўсіх відах страхавання. Узровень паслуг па страхаванні будынкаў, кватэр, маёмасці, комплекснага страхавання кватэр і грамадзянскай адказнасці іх уладальнікаў, ад няшчасных выпадкаў склаўся вышэй, чым па прадстаўніцтве. Летась заключыла 1 122 дагаворы, з якіх 119 новых.

 Алег Пятровіч ШУПЕЙКА

Машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта Дзісненскага лясгаса.
Звыш 30 гадоў адпрацаваў трактарыстам на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу. Замацаваная за ім тэхніка ў ідэальным стане. Добрасумленны, хварэе за даручаны ўчастак работы. Планавыя заданні па вывазцы драўніны забяспечаны штомесяц. Летась аб'ём тралёўкі сартыментаў у пагружаным стане склаў 10 734 м3 драўніны, за два месяцы 2020-га – 1 735 м3. Неаднойчы накіроўваўся ў далёкія камандзіроўкі ліквідоўваць наступствы ўраганаў. Дапамагаў у барацьбе з караедным усыханнем сасновых насаджэнняў.

 Ала Пятроўна СМЕРЦЬЕВА

Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі Фонд міру».
Арганізацыю ўзначаліла ў 2005 годзе. Таму папярэднічала шматгадовая працоўная дзейнаць па выхаванні маладога пакалення, плённая ідэалагічная работа, актыўнасць на пасадзе памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Паўсюль былі задзейнічаны яе лідарскія якасці, уменне працаваць з людзьмі. Дзякуючы гэтаму наладжана цеснае супрацоўніцтва з ветэранскай, іншымі грамадскімі арганізацыямі, з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Яны ахвотна адгукаюцца на збор сродкаў, за якія аказваецца дапамога на рэалізацыю разнастайных мерапрыемстваў.

 Ігар Уладзіміравіч ЛАВЕЦ

Дырэктар Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў.
Настаўнічае з 1989 года, на кіраўнічай пасадзе з 2018-га. Таленавіты ва ўсім. Стваральнік і кіраўнік дзіцячага ўзорнага аркестра баянаў і акардэонаў, удзельнік інструментальнага квінтэта педагогаў. Вучні яго паважаюць, дасягаюць высокіх вынікаў у вучобе, з жаданнем і задавальненнем іграюць на інструментах, удзельнічаюць у конкурсах. Педагог шмат увагі надае самаадукацыі, сочыць за перадавым вопытам, укараняе новыя методыкі ў рабоце з вучнямі, у кожным перш за ўсё бачыць асобу. Фанат сваёй справы, прысвячае рабоце амаль увесь вольны час.

 Леакадзія Эдуардаўна ПАЦЕЕНАК

Брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ «Старыя Крукі» СУП «Чэрасы».
Старанны спецыяліст, які імкнецца да найлепшых паказчыкаў развіцця жывёлагадоўчай галіны. Цікавіцца новымі тэхналогіямі, павышае прафесійны ўзровень. Не менш важнае ўменне – ла- дзіць з людзьмі. Ветлівасць і шчырасць дапамагаюць брыгадзіру знайсці падыход да кожнага. Дзякуючы гэтаму ў калектыве пануе спрыяльны для работы псіхалагічны клімат. Выразна акрэсленыя задачы і прынцыповасць дапамагаюць якасна арганізаваць іх выкананне. Адсюль станоўчыя вынікі на дабрабыт гаспадаркі.

 Іван Міхайлавіч СКАВАРОДКА

Вадзіцель аўтамабіля ТАА «Капіталдрэўпрадукт».
Заняты на прадпрыемстве з 2016 года. Зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным работнікам, які ўмела і якасна даглядае давераны транспарт. Знаходзіць падыход да лесавознай, сельгастэхнікі і будаўнічай, якая выкарыстоўваецца ў дзейнасці арганізацыі. Адказны пры выкананні пастаўленых задач і вытворчых пытанняў. Матываваны на вырашэнне няпростых праблем. Цікавыя яму дасягненні айчыннай і замежнай навукі ў вобласці аўтамабілебудаўніцтва і лясной гаспадаркі. Заўсёды адкрыты для стасункаў, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод калег.

 Наталля Анатольеўна ПАГРАБЕННАЯ

Аператар машыннага даення ААТ «Туркова».
Працоўную дзейнасць на Міёршчыне пачала ў 2017 годзе. Да гэтага жыла ва Ушацкім раёне, дзе вопытная даярка прафесійна спраўлялася з даручанымі абавязкамі. Самаадданая і шчырая ў справе, настойлівая ў дасягненні намечанага і на нашай зямлі. У яе гурце 50 жывёл, з якіх 31 – нецель. За 2019 год на комплексе «Супорніца» надой на адну карову склаў 4 989 кілаграм, па ферме «Цімошкава» – 2 232. За студзень – люты сёлета – 970 кілаграм. Камунікабельнасць і ўменне ладзіць з людзьмі дапамаглі даярцы хутка прыжыцца ў новым калектыве.

 Лада Генадзьеўна СУШКО

Інспектар па кадрах УП ЖКГ Міёрскага раёна.
У камунальнай службе з 1998 года. Працоўныя абавязкі выконвае на прафесійным узроўні. Практычна цалкам прадпрыемства забяспечана кваліфікаванымі кадрамі (96 працэнтаў). 60 працэнтаў работнікаў маюць вышэйшую адукацыю. Пад кіраўніцтвам інспектара сфарміраваны кадравы рэзерв спецыялістаў, якія вылучаюцца дзелавымі і асабовымі якасцямі, маюць лідарскія і кіраўнічыя здольнасці. Звыш дзесяці гадоў умела ўзначальвае прафсаюзную пярвічку прадпрыемства. Салістка вакальна-харэаграфічнага калектыву «Азярніцы».

 Тадэвуш Мечыслававіч РУДЗЬ

Намеснік дырэктара па будаўніцтве Міёрскага прадпрыемства міліярацыйных сістэм.
На пасадзе з 2017 года, сумяшчае абавязкі намесніка старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на прадпрыемстве. Працаваць сюды прыйшоў у 1986-ым. Быў майстрам, прарабам, пасля стаў намеснікам дырэктара па сацыяльных пытаннях. Зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным, граматным спецыялістам. Хутка арыентуецца ў пераменлівай абстаноўцы, умела аналізуе праблемныя сітуацыі, каардынуе работу свайго ўчастка. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег.

 Аляксандр Антонавіч ШАХ

Трактарыст-машыніст СУП «Цітова».
Працуе ў гаспадарцы з 2017 года. З першага дня раскрыліся найлепшыя прафесійныя якасці трактарыста. Адказны і дысцыплінаваны. Кіраўніцтва асабліва цэніць яго за беражлівае стаўленне да тэхнікі, якую своечасова і якасна абслугоўвае. Вызначаецца работнік і на палетках. Чарговага поспеху дасягнуў на нарыхтоўцы травяністых кармоў, калі на кормаўборачным камбайне КВК-800 назапасіў 5 645 тон зялёнай масы. Па жыцці – аптымістычны і чулы. Ветлівы і сціплы ў зносінах з калегамі. Чым не прыклад для механізатарскіх кадраў?

 Мікалай Мікалаевіч ПАЦЕЕНАК

Настаўнік працоўнага навучання Дзісненскай школы.
У гэтай установе адукацыі развівае творчыя здольнасці ў вучняў з 1989 года. Пад яго апекай яны рэгулярна становяцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы. За апошнюю дзесяцігодку заваявалі 11 дыпломаў І ступені на раённым узроўні, чатыры – ІІ-й, два – ІІІ-й. У 2019 – 2020 навучальным годзе па выніках другога этапа рэспубліканскай алімпіяды двое вучняў сталі дыпламантамі, адзін заняў прызавое месца на абласным. Яшчэ педагог – майстар вытворчага навучання, рыхтуе юнакоў па прафадукацыі «Цясляр ІІ разраду».

 Наталля Іосіфаўна ШАРЫПАВА

Сацыяльны работнік аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў ТЦСАН.
У гуманнай сферы з 2004 года. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Да пажылых ставіцца з павагай і цеплынёй, кожнаму знойдзе добрае слова. Для многіх стала незаменнай і роднай. Бачаць у ёй свайго саюзніка. Вывучаючы праблемы «знутры», уносіць прапановы ў адміністрацыю тэрытарыяльнага цэнтра па ўдасканаленні сістэмы абслугоўвання. Пастаяльцы аддзялення з задавальненнем адгукаюцца на цікава арганізаваны для іх вольны час. Дзякуючы гэтаму жыццё ў іх насычанае і разнастайнае.

 Наталля Міхайлаўна ЗАЯЦ

Кандытар VI разраду Міёрскай вытворчасці філіяла Полацкі хлебазавод «Віцебскхлебпрама».
У апетытнай прафесіі з 2005 года. Пастаянна павышае кампетэнцыю, цікавіцца навінкамі ў кандытарскай і хлебапякарнай галіне. Прыдумвае элементы дэкору і афармлення мучных вырабаў. Дзякуючы працавітасці засвоіла сумежныя прафесіі, можа замяніць любога калегу. Правільна арганізаваная работа дапамагае спецыялісту па вырабе ласункаў дасягаць добрых вытворчых паказчыкаў. Паважаюць і цэняць яе ў калектыве. Чакаюць і любяць дома, дзе падсалоджвае жыццё блізкіх і дарагіх людзей.

Фотоматэрыял прадастаўлены ІП КАЗАЧОНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта