Авторизация
 

У Міёрах зарэгістравана два выпадкі каронавіруса

 Афіцыйная статыстыка Міністэрства аховы здароўя сведчыць, што ў Беларусі зарэгістравана звыш 8 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Вылечыліся больш за 900. Аднак далёка не ўсе пераносяць інфекцыю лёгка ці ў ступені сярэдняй цяжкасці. Ускладненні ўзнікаюць часцей за ўсё на фоне хранічных захворванняў. На жаль, за ўвесь перыяд распаўсюджання каронавіруса ўжо памерлі 60 чалавек. 

Цяпер нагрузка на медыцынскіх работнікаў каласальная, асабліва ў буйных гарадах. У час пандэміі не маюць выхадных – яны практычна жывуць у бальніцах. Разумеюць, што хворых прыбудзе. Па прагнозах Міністэрства аховы здароўя, пік каронавіруса ў Беларусі чакаецца ў канцы красавіка – пачатку мая. Менавіта на гэты перыяд прыпадаюць святочныя дні, для якіх характэрна павышаная актыўнасць насельніцтва.


Пастаянныя міграцыі дазволілі вірусу пранікнуць і на перыферыю. Чыстымі застаюцца нешматлікія раёны Віцебскай вобласці. У васьмі колькасць зафіксаваных выпадкаў заражэння каронавірусам перавышае некалькі дзясяткаў. У Пастаўскім за суткі хворых прырасло ў паўтара раза і дасягнула 31. Гэты раён суседнічае з Докшыцкім, дзе сур’ёзная ўспышка.


На Міёршчыне пацверджаны два выпадкі заражэння COVID-19. Аднак нашай санітарнай службе і медыкам пакуль удаецца стрымліваць распаўсюджанне інфекцыі і захоўваць стабільную эпідэміялагічную сітуацыю. Спрыяюць таму ўзмоцненыя назіральныя меры. Як расказала галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч, згодна з абласным і раённым планамі дадатковых прафілактычных мерапрыемстваў, спецыялісты РЦГЭ манітораць гандлёвыя аб'екты, грамадскага харчавання, рынкі, прадпрыемствы, АЗС. Сумесна з РАУС кантралююць самаізаляваных грамадзян. Кожны тыдзень праводзяцца дэзынфекцыі паліклінічна-амбулаторных і інфекцыйнага аддзяленняў ЦРБ. Прыняты меры перасцярогі ва ўстановах адукацыі. Апрацоўваецца школьны і грамадскі транспарт, вуліцы райцэнтра.


Важна, каб і жыхары раёна не забываліся выконваць правілы асабістай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічны рэжым. Спецыялісты РЦГЭ, работнікі сістэмы аховы здароўя раяць не наведваць могілкі на Радаўніцу, найлепш адкласці на больш позні тэрмін, каб пазбегнуць масавага збору людзей. Пажадана бываць там паасобку. Цяпер надзвычай важнае сацыяльнае дыстанцыраванне. Але ж ці магчыма знаходзіцца адно ад аднаго на паўтараметровай адлегласці пасля доўгага расстання са знаёмымі, родзічамі, калі па добрай завядзёнцы хочацца кінуцца ў абдымкі. Могілкі збліжаюць. Пасля часта збіраюцца ў кампаніі, каб паглыбіцца ва ўспаміны і памянуць тых, каго няма сярод нас. Тым часам не ўсе ведаюць свой статус COVID-19, нават пры бессімптомным цячэнні чалавек уяўляе небяспеку для акружаючых, асабліва для пажылых.


Задумаемся пра сябе і блізкіх. Пашкадуем медыкаў, у якіх цяпер вельмі напружаны перыяд. Толькі агульнымі намаганнямі можна зменшыць пагрозу захварэць і хутчэй адолець эпідэмію. Будзем дома і застанемся здаровыя.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта