Авторизация
 

Інфекцыі - заслону. Штаб па барацьбе з COVID-19 прайшоў у Міёрах

 На мінулым пасяджэнні раённага штаба па барацьбе з распаўсюджаннем каронавіруса і абароне насельніцтва ад інфекцыі ўвагу адказных служб звярнулі на дадатковыя меры па ўзмоцненай прафілактыцы. Медыкі – лечаць, улада – забяспечвае належныя ўмовы і магчымасці для іх эфектыўнай работы. Мясцовыя жыхары павінны хутчэй засвойваць новыя правілы жыцця. Толькі адзіным фронтам магчыма спыніць небяспечную пошасць. 

Па інфармацыі абласнога штаба, ачаговае распаўсюджанне COVID-19 зарэгістравана: у Докшыцкім раёне 72 выпадкі, у Бешанковіцкім – 27, Лёзненскім – 22. Гэта, на думку начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіла Вішнявецкага, сведчыць пра тое, што ў мясцовага насельніцтва ёсць праблемы з выкананнем сацыяльнай дыстанцыі, іншых важных супрацьэпідэміялагічных мер.


У Міёрскім раёне таксама не ўсе яшчэ падпарадкоўваюцца рэкамендацыям і патрабаванням медыкаў. Дарэмна. Вірус дабраўся ўжо да нас: на мінулым тыдні зарэгістраваны адзін хворы. Кантакты ўстаноўлены і адсочваюцца. Але нішто так не ратуе ад распаўсюджання інфекцыі, як узмоцненая гігіена. Яе павінен выконваць кожны ў сябе дома, а таксама ў калектывах прадпрыемстваў, устаноў, у грамадскіх месцах і транспарце.


А якія меры прафілактыкі прадпрымае служба «Таксі»? Яе вадзіцелі таксама павінны працаваць у масцы і пальчатках, апрацоўваць салоны дэзынфіцыруючымі сродкамі, прапаноўваць скарыстацца антысептыкам пасажырам. Як на самой справе – правераць прадстаўнікі ўлады.


На бой з мікробамі на вуліцах і прыдамавых тэрыторыях выйшлі работнікі камунальнай службы. Ім даручана не радзей за адзін раз на тыдзень праводзіць дэзынфекцыю. Распрацаваны графік апрацоўкі пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў.
Мабільныя групы райвыканкама правераць выкананне патрабаванняў санітарных норм і правіл ва ўмовах пандэміі на аб’ектах грамадскага харчавання, аўтазаправачных станцыях.


Будуць устаноўлены дарожныя знакі, якія забараняюць прыпынак і стаянку транзітнага грузавога транспарта ў месцах, не пазначаных у пастанове Савета міністраў «Аб мерах па папярэджанні завозу і распаўсюджання інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19».

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта