Авторизация
 

Кожны раз, калі бяру ў рукі свой школьны фотаальбом, погляд спыняецца на фотаздымку, пад якім стаіць подпіс: 1 верасня 1999 года. На ёй я маленькая дзяўчынка, цяпер ужо вучаніца, з белымі банцікамі і прыгожым букетам чырвоных руж. У гэты дзень мая матуля прывяла мяне за руку ў першы клас.

 

Вандраванне ў школьны свет пачалося з лінейкі і першага званка, добрага погляду і ласкавай ўсмешкі першай настаўніцы. Для мяне і маіх аднакласнікаў ёю стала Тамара Георгіеўна Чарневіч. Яна навучыла нас чытаць, пісаць і лічыць, сябраваць, любіць навакольны свет і паважаць старэйшых. Спачатку ў нас не ўсё атрымлівалася, але Тамара Георгіеўна заўсёды дапамагала, падказвала, падтрымлівала, ператварала  нялёгкую працу ў цікавую гульню. Яна перажывала  за нашы маленькія няўдачы і промахі разам з намі. Так шмат усяго першага звязана з першым настаўнікам.

 

У пачатковай школе Тамара Георгіеўна была нашым адзіным педагогам,а пасля выкладала рускую мову і літаратуру. І ўвесь гэты час з першага па восьмы клас яна была нашым класным кіраўніком. Яе ўрокі былі цікавымі і захапляльнымі, ніколі нам не даводзілася на іх сумаваць.

 

Мой клас быў вельмі дружны, а ўсе дзеці ў ім — вясёлыя і завадныя. Любімым заняткам было наведваць розныя куточкі нашай вобласці: мы ездзілі на экскурсіі, хадзілі на прыроду. Самымі запамінальнымі былі паездкі ў Лявонпаль, Чапукі і Браслаў. Памятаю, як у Чапуках мы весела правялі час, наша настаўніца шмат расказвала нам пра лясныя таямніцы, гулялі ў разнастайныя пазнавальныя гульні. У Браславе наведалі музеі, а потым і Замкавую гару. З яе добра бачныя навакольныя азёры. Ды і на самой гары шмат цікавага. Тут пачулі аповяд пра вядомага доктара Нарбута — яму ўдзячныя пацыенты ўзвялі помнік і запалілі лампаду.

 

У кожнага ў альбоме захоўваюцца фотаздымкі, якія яшчэ доўгі час будуць нагадваць нам пра цікавыя сустрэчы і месцы са школьнага жыцця.

Ляціць час, мае былыя аднакласнікі ўжо студэнты розных навучальных устаноў. Але нам ніколі не забыць моманты, праведзеныя ў школе, і нашу першую настаўніцу, добразычлівую, ветлівую і аб’ектыўную жанчыну, нашу другую маці — Тамару Георгіеўну Чарневіч. Нават цяпер я заўсёды магу звярнуцца да яе за дапамогай і цвёрда ведаю, што сустрэну разуменне, атрымаю добрую і мудрую параду. Я ўдзячна сваёй першай настаўніцы за мой першы клас і за ўсё, чаму яна мяне навучыла.

 

Вераніка СУШКО.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 295
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 615
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 810
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта