Авторизация
 

На льнозаводзе ў Міёрах новы кіраўнік

 З 6 красавіка дырэктарам Міёрскага льнозавода прызначаны Аляксандр Мікалаевіч ГРЭЦКІ.

Нарадзіўся 19 сакавіка 1979 года ў Старых Круках. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў райцэнтры. Тут жыве і цяпер. Выпускніком Міёрскай СШ № 2 паступіў у Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, дзе набыў спецыяльнасць тэхніка-механіка. У 2013 годзе скончыў Сучасную гуманітарную акадэмію ў Маскве, вывучаў юрыспрудэнцыю. Сёлета будзе здаваць дзяржаўныя экзамены ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь за поўны курс адукацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
Кар’ерных амбіцый не меў, таму шлях па службовай лесвіцы не толькі наверх. Нямала запісаў у працоўнай кніжцы сведчаць пра нязгасны інта- рэс да ведаў, імкненне самаадукоўвацца і набываць новы вопыт.


Кошт сялянскага хлеба спазнаў яшчэ ў дзяцінстве на бабуліных палетках. Добрую загартоўку прайшоў трактарыстам у ААТ «Любінова». Тут, а таксама ў чэраскай гаспадарцы цанілі энтузіязм і запал маладога чалавека, дазваляючы рэалізоўвацца і на пасадах спецыялістаў.


Сур’ёзным этапам загартоўкі і маральнага станаўлення стала служба ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. З радавога пажарнага Аляксандр даслужыўся да начальніка каравула, узначальваў пажарны пост у Павяцці. Тыя амаль шэсць гадоў застануцца ў памяці надоўга. З дзяцінства марыў аб’ехаць свет. Цікаўнага неўтаймоўнага маладога чалавека паклікала дарога. Амаль шэсць гадоў вадзіцелем-міжнароднікам калясіў па гарадах і ваколіцах Расійскай Федэрацыі, Прыбалтыкі, Сярэдняй Азіі. З цікавасцю вывучаў развіццё і эканоміку краін.


Пасля цяжкай траўмы нагі прыйшлося надоўга застацца дома. Заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, затым запрасілі на працу ў філіял «Міёрыводаканал». Тут з радавой пасады вырас да начальніка Шаркаўшчынскага ўчастка. І зноў новая прапанова, толькі ўжо ад кіраўніцтва мясакамбіната. З пачатку бягучага года вырашаў няпростыя задачы спецыялістам аддзела рэалізацыі і маркетынгу.
Багаты вопыт і веды спатрэбяцца цяпер на пасадзе дырэктара льнозавода. Аляксандр Мікалаевіч мяркуе не здраджваць свайму амплуа працаваць самааддана і сумленна, каб захаваць працоўныя месцы, калектыў, надаць новае жыццё вытворчасці. У тым падтрымліваюць жонка і дзеці. Дачка сёлета заканчвае СШ № 2, сын – студэнт-першакурснік БНТУ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта