Авторизация
 

Эпідэмічная сітуацыя - у цуглях, упэўнены медыкі з Міёр

 Хворых на каронавірус выявілі ўжо ў 14 з 21 раёна Віцебскай вобласці. На гэтым тыдні першыя заражоныя з’явіліся ў суседніх Верхнядзвінскім і Браслаўскім. Учора першы выпадак зарэгістраваны на Міёршчыне. Устаноўлены і адсочваюцца кантакты першых і другіх узроўняў. Ва ўмовах пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў вобласці медыкам расслабляцца не даводзіцца. Паніцы не паддаюцца, іх увага сканцэнтравана на строгім выкананні прафілактычных мер і санітарных патрабаванняў. Заклікаюць дзейнічаць ва ўнісон і жыхароў раёна.

Гандляваць – у масках,
у чарзе – на дыстанцыі

80 назіральных мерапрыемстваў з пачатку месяца правялі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
– Асаблівую ўвагу звярнулі на прадпрыемствы, гандлёвыя аб’екты, установы адукацыі і аховы здароўя,
– расказала галоўны санітарны ўрач Галіна Федуковіч. – Паўсюль сфарміравалі запас антысептычных раствораў, дэзынфіцыруючых і сродкаў індывідуальнай аховы: масак, пальчатак. Вільготную ўборку памяшканняў праводзяць некалькі разоў на дзень, апрацоўваюць кантактныя паверхні. На кантролі ў працоўных калектывах і выкананне асабістай гігіены работнікаў.


Толькі не ўсе прадаўцы падпарадкоўваюцца агульным патрабаванням працаваць у масках і пальчатках. Пакупнікам у чэргах неабходна памятаць пра дыстанцыю ў 1,5 – 2 метра. Пакуль не ўсюды ў гандлёвых установах зроблены на падлозе такія разметкі.
Штодзённа спецыялісты санітарнай службы сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў кантралююць выкананне патрабаванняў самаізаляцыі. Ім павінны падпарадкоўвацца 10 грамадзян, якія прыбылі нядаўна з-за мяжы. Пакуль што парушэнняў не зафіксавалі.
Узмацнілася інфармацыйна-адукацыйная работа сярод насельніцтва. Супрацоўнікі РЦГЭ распрацавалі і распаўсюдзілі памяткі па правілах паводзін грамадзян у самаізаляцыі, па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі.


Асабліва людзям у паважаным узросце трэба паберагчы сябе і без крайняй неабходнасці не выходзіць з дому. Лекі і прадукты прынясуць блізкія, сацыяльныя работнікі, а маліцца можна не толькі ў храме. Тым больш што богаслужэнні транслююцца па тэлебачанні. Маладзейшым таксама неабходна абмежаваць неабавязковыя кантакты. Калі ўсе будуць выконваць не такія ўжо складаныя меры перасцярогі, захаваем здароўе – уласнае і сваіх блізкіх.

Дапамагаюць
і дзякуюць за дапамогу

У сезон пад’ёму вострых рэспіраторных інфекцый важна ўтрымаць сітуацыю пад кантролем, каб не дапусціць наплыву хворых. Гэтым заклапочаны медперсанал цэнтральнай раённай бальніцы. Пакуль з нагрузкай спраўляюцца.


– У стацыянары лечацца 15 чалавек з пнеўманіяй, тры з якіх у інфекцыйным аддзяленні, – расказвае галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая. – Калі ўлічыць, што міёрскае інфекцыйнае аддзяленне абслугоўвае жыхароў свайго раёна і Браслаўскага, пацыентаў няшмат.
Назіраюцца два кантактныя першага ўзроўню. Адзін на стацыянарным лячэнні, другі дома. Паказанняў для яго шпіталізацыі няма, бо сімптомы захворвання адсутнічаюць. Кантактаў другога ўзроўню на сённяшні дзень няма.


Мы гатовы да развіцця любой сітуацыі. Запасліся медпрэпаратамі, персанал экіпіраваны сродкамі індывідуальнай аховы. У спецыяльных касцюмах працуюць у інфекцыйным аддзяленні, анестэзіялогіі і рэанімацыі, калі лечаць хворых з падазрэннем на COVID-19. Нядаўна папоўнілі запасы дзякуючы гуманітарнай дапамозе па лініі Федэрацыі прафсаюзаў. Раённая арганізацыя «Фонду міру» пералічыла тысячу рублёў на набыццё неабходнага. Медыцынскія работнікі дзякуюць усім, хто дапамог і дапамагае набываць сродкі аховы.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта