Авторизация
 

Агульны ўклад у эканоміку. Адкрыты рахунак для падтрымкі асобных катэгорый насельніцтва і медыцынскіх арганізацый

   Агульнымі намаганнямі бізнесу, улады і грамадства Беларусь зацята супрацьстаіць і стрымлівае распаўсюджанне пандэміі каронавіруса і эканамічнага крызісу, якія маюць мноства негатыўных наступстваў для прадпрымальніцтва.

Медыцынскія работнікі і сістэма аховы здароўя ў цэлым праяўляюць гераічныя намаганні, каб выратаваць жыцці людзей і змякчыць магчымыя ўскладненні інфекцыйных захворванняў. Мы ж, прадстаўнікі бізнесу, пераглядаем формы і спосабы ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, разумеючы, што рэсурсы нашай эканомікі абмежаваны, і прымаючы меры перасцярогі.


Большасць прадпрыемстваў усіх сфер працуюць. Хтосьці ўкараняе змяненні ў структуру кіравання, пераводзіць частку работнікаў на выдаленую працу, ідзе па шляху мінімізацыі выдаткаў.


Мы імкнёмся не толькі не дапусціць страты рабочых месцаў, выручкі, але і ставімся да супрацоўнікаў як да найвялікшай каштоўнасці. Большасць з іх разумеюць складанасці і неабходнасць перамен у арганізацыі працы, таму падтрымліваюць наймальнікаў, дух сацыяльнага партнёрства, згуртаванасці і дысцыпліны, вымушаных абмежаванняў і мер бяспекі.


Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва сумесна з партнёрскімі аб’яднаннямі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў вядуць дыялог з уладамі аб прыняцці мер падтрымкі эканомікі і пацярпелых суб’ектаў гаспадарання.


 Аднак неабходна і наша дабрачынная падтрымка катэгорый насельніцтва, якія маюць у гэтым патрэбу, груп асаблівай рызыкі, работнікаў медустаноў і медыцынскіх арганізацый. Заклікаем праявіць сацыяльную адказнасць бізнесу і кожнаму зрабіць свой унёсак у любой форме.


Прапануем перавесці сродкі на разліковыя рахункі ў беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП 190263723 або ў еўра: BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП 190263723.


Сродкі, якія паступяць на рахункі, размяркуюць згодна з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.
– Мы вітаем падтрымку грамадства і выкарыстаем дабрачынную дапамогу на закупку абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым, – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір КАРАГІН, старшыня Вышэйшага Каардынацыйнага Савета

Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта