Авторизация
 

Райкам прафсаюза работнікаў АПК вызначыў найлепшых работнікаў жывёлагадоўлі ў гаспадарках Міёрскага раёна за сакавік

 Сярод аператараў машыннага даення вызначылася Таццяна Федарэц з малочнатаварнай фермы «Субачава» СУП «Цітова». Ад групы ў 50 кароў за месяц яна надаіла 29,1 тоны малака, на кожную па 582 кілаграмы.

На вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы найлепшы вынік у Жанны Цірыліс з ААТ «Туркова». Яна даглядае гурт з 64 цялят, гадаванцы забяспечылі сярэднясутачную прывагу за сакавік у 1 242 грамы.


Па выніках работы за першы квартал найлепшай фермай стала МТФ «Субачава» СУП «Цітова», загадчыца Святлана Кубліцкая. Ад 170 кароў дойнага гурта тут атрымалі 259,3 тоны малака, што на 4,3 % больш за адпаведны перыяд мінулага года. Надой на кожную склаў 1 525 кілаграм. Уся прадукцыя адгружана на перапрацоўку гатункам экстра пры таварнасці 89,5 %.


Найлепшая даільная зала знаходзіцца на МТК «Цвеціна» СУП «Цітова» – загадчыца Людміла Станкевіч. Тут за тры месяцы гэтага года ад 465 кароў надоена 713,9 тоны малака. Сёлетняя прыбаўка склала 10 %. Надой на карову па выніках квартала – 1 535 кг. Забяспечана таварнасць у 92 %. 90 % надою рэалізавана гатункам экстра.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід ХАХЕЛЬ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта