Авторизация
 

Сезон чысціні і камфорту адкрыты. Месячнік па добраўпарадкаванні стартаваў у Міёрскім раёне

 6 красавіка па распараджэнні райвыканкама стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Міёршчыны.

Да 5 мая з максімальна эфектыўным удзелам устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый усіх форм уласнасці, Дзісненскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў, жыхароў раёна неабходна прывесці ў належны санітарны стан падуладныя, а таксама замацаваныя тэрыторыі, землі агульнага карыстання. Пры гэтым асаблівая ўвага месцам вечнага спачыну землякоў, брацкім пахаванням і памятным знакам, дзе трэба прыбраць апалае лісце, мінулагоднюю траву, галлё, адрамантаваць агароджы, правесці неабходныя рэстаўрацыйныя работы, рэвізію аварыйных дрэў. У зоне павышанай увагі ўзбярэжжы вадаёмаў, водныя крыніцы, палосы адводу аўтамабільных дарог, будаўнічыя пляцоўкі. Парадак павінен запанаваць ля павільёнаў, кіёскаў, іншых гандлёвых кропак. Не месца звалкам ля садаводчых і агародніцкіх таварыстваў, гаражна-будаўнічых кааператываў.


Смецце і пясок на праезных, прылатковых частках вуліц, тратуараў, у рэкрэацыйных зонах даручана прыбіраць арганізацыям і ўстановам. Дарожнікі і камунальнікі правядуць ямкавы рамонт і грэйдаванне вулічна-дарожнай сеткі, пад’ездаў у двары, да магазінаў, баз, складоў, мехдвароў і ферм.


Арганізавана ўборка дваровых тэрыторый, рамонт і афарбоўка турнікетаў, лавак, дзіцячых гульнёвых форм, гаспадарчых пляцовак і абсталявання. За кошт абрэзкі галля і выдалення аварыйных дрэў святлее ў парках райцэнтра. Асаблівая ўвага будзе нададзена кветкаваму афармленню плошчаў і вуліц. Важны ўнёсак у агульную справу кожнага домаўладальніка.


Добраўпарадкаванне – шырокае поле дзейнасці. Пры гэтым важна не спыняцца на дасягнутым, а знаходзіць новыя магчымасці ва ўдасканаленні аблічча роднага краю. Сумесная дзейнасць павінна быць актыўнай. Ход работ на кантролі прадстаўнікоў раённай улады, кіраўнікоў санітарнай, прыродаахоўнай, камунальнай служб.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта