Авторизация
 

З паліц здаровага харчавання ў міярчан самы запатрабаваны прадукт – хлебцы. Высвятляла карэспандэнт газеты

 Здаровае харчаванне. Якія ўзнікаюць асацыяцыі? Кашы на снядак, супы на абед, салаты са свежай гародніны на вячэру. Правільныя перакусы: свежыя ці сухафрукты, арэхі, батончыкі мюслі ці хлебцы. Апошнія два варыянты ў магазінах можна знайсці ў куточках здаровага харчавання. Што яшчэ ў асартыменце? Пройдземся па некаторых гандлёвых кропках.

У «Еўраопце» куточак здаровага харчавання размешчаны насупраць паліц з хлебабулачнай прадукцыяй. Уверсе таблічка «Здоровое питание» нагадвае, што прыхільнікам правільнага рацыёну менавіта сюды.


– З прадстаўленага асартыменту хутчэй за ўсё разыходзяцца хлебцы «Полацкія», іх некалькі відаў, можна выбраць на свой густ, – расказвае касір-кантралёр Фарыда Сцяпанава, адказная ў тым ліку і за напаўненне паліцы з карыснай для здароўя прадукцыяй. – Спадабаўся пакупнікам ласунак «ЛеХрустье»: хрумсткія палоскі з салодкай начынкай. Нямала прыхільнікаў у хлябцоў «Dr. Korner», іх таксама ёсць выбар. Пастаянна ў наяўнасці ласункі для людзей, што хварэюць на дыябет. Прапаноўваем вафлі, пячэнне, шакалад. Па просьбах пакупнікоў у асартымент хлебабулачных вырабаў уключылі хлеб для дыябетыкаў.


Шмат «здаровых прапаноў» у магазіне «Ніка». Асобна размешчаны ласункі для хворых на цукровы дыябет. У наяўнасці зефір, халва, казінакі, цукеркі, пячэнне, дражэ. Нават паштэт з гародніны. Як альтэрнатыва замяняльніка цукру – салодкая вада. Прадавец Людміла Паўлоўская заўважае, што ў гэтым куточку часцей затрымліваюцца пажылыя людзі. А вось ля паліцы з хлебцамі, клятчаткай, вотруб’ем спыняюцца пакупнікі рознага ўзросту.


– Хутка разбіраюць хлебцы, іх у нас 13 найменняў. Шэсць відаў шматкоў, тры варыянты клятчаткі. Ёсць соевая вермішэль двух відаў, – гаворыць прадавец. – Папаўняюцца паліцы кожны тыдзень.


Ва ўніверсаме «Родны кут» ля куточка здаровага харчавання вывескі пакуль няма, але пакупнікі і без яе ведаюць, дзе шукаць карысныя прадукты.
– Вывеску новую робяць, ранейшую трэба было замяніць, – тлумачыць загадчыца ўстановы Святлана Фурс. – Што да асартыменту, лічу, прапаноў дастаткова. Халва, казінакі, рахат-лукум для дыябетыкаў, хлебцы і вотруб’е. Хлебцы – найбольш папулярны прадукт. Замяняльнікі цукру ў нас размешчаны на касе. Паліцы са здаровай прадукцыяй абнаўляем раз у два тыдні.


Асобны стэлаж з прадуктамі для здароўя ў «Капеечцы». Тут размешчаны дзіцячае харчаванне, а таксама мюслі, хлебцы, сухія сняданкі, цукразамяняльнікі, шакалад для хворых на дыябет. На паліцах з хлебабулачнай прадукцыяй знойдзецца і хлеб для дыябетычнага харчавання. Па словах дырэктара Марыі Мароз, найбольш запатрабаваны ў пакупнікоў хлебцы, мюслі і сухія сняданкі. Таму клапоцяцца пра тое, каб гэты тавар пастаянна быў у наяўнасці. Куточак здаровага харчавання абнаўляюць тройчы на тыдзень.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Хлебцы папаўняюць арганізм запасамі лёгказасваяльнага бялка, вітамінамі і мінераламі. Да таго ж гэта асноўная крыніца клятчаткі, якая стымулюе кішэчнік і выводзіць таксіны.
Грачаныя хлебцы карысныя для дыябетыкаў і тым, у каго выяўлена анемія. Аўсяныя рэкамендуюць людзям з праблемнай скурай, хваробамі нырак, схільным да прастуд і нейрадэрмітаў. Рысавыя трэба ўключыць у рацыён тым, каго мучаюць бяссонніца і хваробы нервовай сістэмы. Пшанічныя і ячменныя рэкамендуюць пры праблемах са страўнікава-кішэчным трактам. Мульцізлакавыя (з мукі розных злакаў) можна ўсім.
Раслінным бялком, вугляводамі і карыснымі мікраэлементамі багата вотруб’е. Дзённая норма для здаровага чалавека – тры – чатыры сталовыя лыжкі. Іх абавязкова ўжываць з вялікай колькасцю вадкасці. Тады карысць бу-дзе максімальнай: панізяцца халестэрын і ўзровень цукру, палепшацца колер скуры і настрой.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта