31 сакавіка намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Ліцяга наведаў малочнатаварную ферму «Навасёлкі» ААТ «Мікалаёўскі», каб сустрэцца з работнікамі, пазнаёміцца з ходам будаўніцтва новых кароўнікаў з даільнай залай.
Сяргей Аляксандравіч уручыў загадчыцы МТФ Таццяне Балаш Грамату абкама прафсаюза за шматгадовую добрасумленную працу, а калектыву – каштоўны падарунак. Граматай абкама прафсаюза і падарункам адзначана таксама аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы СУП «Чэрасы» Валянціна Костка.
Фота аўтара.
Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.