Авторизация
 

Ваенная гісторыя Міхаіла Скрыпкіна з Міёр

 На фота ўдзельнік партызанскага руху на Полаччыне Міхаіл Скрыпкін, якога старажылы Міёр памятаюць як старшыню гарадскога Савета дэпутатаў. Мала хто ўспомніць, што пры разгортванні калектывізацыі ў нашых мясцінах Міхаіл Аляксандравіч узначальваў напачатку 1-ю, а затым і 2-ю Міёрскія МТС.

У пасляваенныя часы Міхаілу Аляксандравічу давялося пачынаць мірнае жыццё з чыстага ліста. Нейкі час працаваў у сістэме адукацыі на Полаччыне, стварыў новую сям’ю. Жонкай стала таксама партызанка Сцефаніда Арлова, якую ведаў па барацьбе з ворагам. Першынцам быў Уладзімір, Віктар нарадзіўся ўжо ў Ідолце.


Міхаіла Аляксандравіча накіравалі па партыйнай лініі на гаспадарчы фронт на Міёршчыну, а тут даверылі кіраўніцтва МТС. У Міёрах сям’я замацавалася ўжо пасля МТСаўскага перыяду, жыла на вуліцы Савецкай.


У час працы мэрам райцэнтра і пасля Міхаіл Скрыпкін часта сустракаўся са школьнікамі (на здымку), з моладдзю, выступаў перад камсамольцамі – удзельнікамі паходу «Дарогамі рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы», дзяліўся ўспамінамі пра сваю партызанскую маладосць. Сведкай яго гутаркі з членамі ЛКСМБ, што сабраліся на турыстычны злёт у Навалацы ў 1968 годзе, стаў загадчык аддзела пісьмаў раёнкі Пётр Сушко, які нярэдка пад сваімі матэрыяламі ставіў подпіс Пётр Рамянец. І цяпер спасылка на яго даўнюю публікацыю.


… Міхаіл Аляксандравіч стаў лясным салдатам неўзабаве пасля акупацыі родных мясцін. Перажыў перыяд фарміравання асобных разрозненых груп непрымірымых змагароў з ворагам у партызанскія атрады, потым яны ўтваралі буйныя злучэнні. Удзел у баявых аперацыях вылучаў на кіруючыя пасады самых ініцыятыўных, умелых, баявітых. Запомніўся яму разгром варожага гарнізона на чыгуначнай станцыі Бычыха. Па заданні штаба брыгады потым на чале групы партызан прабіраўся з сакрэтнымі матэрыяламі праз лінію фронту. Пасля адпаведнай падрыхтоўкі вярнуўся ўжо камісарам першага атрада Беларускай партызанскай брыгады асобага прызначэння імя У. І. Леніна.


Праводзіў сходы ў вёсках, на якіх расказваў пра становішча на фронце. Трапляў у безнадзейныя сітуацыі, пасля і самому здавалася цудам, як ацалеў. Пры прарыве варожай блакады ў пачатку мая 1944-га атрымаў некалькі раненняў, прабітым аказаўся камсамольскі білет. Баявую рэліквію і цяпер можна пабачыць у раённым музеі.

Фота з архіва Сяргея ЖАБЕНКА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Чытайце цалкам у № 27 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта