Окружить ветеранов вниманием и заботой. Оргкомитет по подготовке к празднованию 75-летия Победы прошел в Миорах

 На Віцебшыне каля 4 тысяч ветэранаў, працаўнікоў тылу і пацярпелых ад ваенных дзеянняў, у тым ліку 648 былых франтавікоў, падпольшчыкаў, ветэранаў. Сярод іх 168 адзінокіх і 421 адзінока пражываючы, большасць з іх інваліды першай і другой груп. На пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Перамогі яго кіраўнік, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў заўважыў, што трэба кожнага атуліць увагай і клопатам. 

З першага красавіка пачалі выплачваць аднаразовыя матэрыяльныя дапамогі. Хто карыстаецца карткай, грошы пералічваюць у банк. Атрымальнікам пенсіі праз пошту прынясуць дапамогу дадому. Арганізавана дастаўка прадуктаў, лекаў па месцы жыхарства.
З 12 красавіка пачнуць выдаваць медалі. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі папярэдзілі групамі не наведвацца. Візіты нанясуць людзі, якія пройдуць спецыяльны медагляд, каб не нашкодзіць здароўю пажылых. У першую чаргу завітаюць да ўдзельнікаў баявых дзеянняў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З 22 красавіка – пачнуць уручаць медалі пацярпелым ад яе наступстваў. Незалежна ад адраса пражывання з юбілеем Перамогі неабходна павіншаваць усіх, у тым ліку і за межамі вобласці і краіны. Не забыцца пра сем’і загінулых, партызан, падпольшчыкаў.


На Віцебшчыне нямала воінскіх пахаванняў, з якіх 10 самых буйных. Шмат зроблена па іх добраўпарадкаванні, гэтым даручана займацца далей, кансалідуючы намаганні органаў улады, працоўных калектываў, грамадскасці. На парадку дня завяршыць рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Рыленкі» ў Дубровенскім раёне, добраўпарадкаваць самае масавае воінскае пахаванне ў краіне, што знаходзіцца ў вёсцы Шапуры Віцебскага раёна.


Актуальнае цяпер стварэнне аб’яднанага абласнога зводу воінскіх пахаванняў, а таксама ахвяр вайны, памятных месц і іншых падобных аб’ектаў на Віцебшчыне. Спісы будуць акумулявацца ў абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Пашырыць доступ да іх размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт. Да 20 красавіка плануюць устанавіць 148 інфармацыйных банераў-указальнікаў да воінскіх пахаванняў. Мінуць памятнае месца ўжо наўрад ці хто зможа.


Актывісты «БРСМ» аб’явілі гарачыя лініі, па якіх прымаюць заяўкі аб аказанні ўсялякай дапамогі не толькі ветэранам вайны, але і пажылым. Валанцёры дзейнічаюць у кожным рэгіёне.


На пасяджэнні раённага штаба па падрыхтоўцы да 75-годдзя Перамогі абмеркавалі парадак візітаў да сваіх франтавікоў, ветэранаў, вязняў канцлагераў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава завастрыла ўвагу на добраўпарадкаванні памятных месц, дзе зрабілі нямала, але яшчэ не ўсё. У планах правесці сумесныя суботнікі. Аддаць даніну павагі загінулым воінам закліканы працоўныя калектывы, шэфскія арганізацыі, прадстаўнікі грамадскасці, маладзёжныя актывісты.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.