Авторизация
 

Да нас ідзе "Санта". У Міёрах будуюць новы магазін

 На перакрыжаванні вуліц Верхнядзвінскай і Ягора Томкі ў райцэнтры бясснежная зіма дазволіла рана вызначыць граніцы будаўнічай пляцоўкі высокай агароджай. Крыху пазней на ёй з’явіўся пашпарт новабудоўлі, які сведчыць, што тут узводзіцца магазін з універсальным асартыментам прадуктовых тавараў і добраўпарадкаванай навакольнай тэрыторыяй. 

Дакладны адрас – вуліца Ягора Томкі, 11. Заказчык ТАА «Санта Рытэйл». Праектная арганізацыя ТАА «Брэстрампраект», кіраўнік праекта Мікалай Шпакоўскі. Генпадрадчык – ТДА «Будаўнічая кампанія Дом-Люкс» з Кобрына. Пачаліся работы 1 лютага, а заканчэнне запланавана на 2 чэрвеня сёлета. Такія тэмпы будаўніцтва ў наш час.


Аднымі з першых на будаўнічай пляцоўцы з’явіліся электрыкі СМУ-2 з Докшыц пад кіраўніцтвам майстра Юрыя Жылінскага. Яны перамяшчалі лініі электраперадач, што перашкаджалі іншым работам. Адначасова прыватныя будаўнікі з гэтага ж раёна заняліся планіроўкай.


Цяпер работнікаў на будоўлі паболела. Справамі кіруе Вадзім Кучко, сітуацыю каменціруе так:
– Самая надзённая справа – водапаніжэнне, каб грунтовыя воды не перашкаджалі закладваць фундаменты. Мясцовых спецыялістаў не знайшлі, гэтым ужо тыдзень круглыя суткі займаюцца тры чалавекі з Брэста. Непасрэдна фундаменты – справа 11-ці прадстаўнікоў кобрынскага Дома-Люкса. Брыгада з Докшыц, а гэта шэсць чалавек пры дапамозе экскаватара і трох самазвалаў, пракладваюць падземныя інжынерныя сеткі – водаправод, каналізацыю і электракабелі, а следам займаюцца добраўпарадкаваннем.
Адначасова ідзе закупка будаўнічых матэрыялаў. Сэндвіч-панэлі і металаканструкцыі пачнуць паступаць у апошнія дні сакавіка – пачатку красавіка.

Што сабой будзе ўяўляць гандлёвая ўстанова?

– Гэта аднапавярховы будынак агульнай плошчай 1 103 квадратныя метры, вакол яго добраўпарадкаваная тэрыторыя з дарожкамі і пляцоўкамі зойме 3 156 квадратаў, запланаваны дзве стаянкі для аўтамашын адпаведна на 18 і 30 месц, з якіх чатыры прадугледжаны для транспарта інвалідаў.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта