Сэрвіс па-міёрску

Вырашыў у адну з субот адпачыць у кафэ-бары. Выбар такіх устаноў у райцэнтры невялікі—усяго дзве. “Брыганціна” часцей за ўсё ў суботні дзень зачынена на спецабслугоўванне, таму іншай альтэрнатывы, як наведацца ў “Архідэю”, не заставалася. Спіртное я не ўжываю, зайшоў проста пасядзець, паслухаць музыку, папіць соку. Пакаштаваўшы фруктовы напітак аднаго гатунку, захацеў прадэгуставаць іншы з асартыменту бара. У адказ на маю просьбу жанчына-касір запярэчыла, маўляў, навошта адкрываць новую банку, калі ёсць пачатая. Па-праўдзе кажучы, збянтэжыўся, бо пачуць такое не чакаў. Вучыўся ў Мінску, бываў у шматлікіх гарадах і райцэнтрах, падобнага ні ў адным кафэ ніхто нікому не гаворыць. Усюды жаданне кліента—закон. А ў нас, у Міёрах, аказваецца, свой сэрвіс, асаблівы. Толькі пасля такіх выпадкаў адчуваеш сябе чалавекам, у якога менш правоў, чым у астатніх. А можа, гэта норма мясцовай маралі?

АНДРЭЙ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.