Авторизация
 

Слова - таксама справа. Семінар ідэалагічных работнікаў прайшоў у Міёрах

 Пра інфармацыйнае забеспячэнне вытворчасці ішла размова на семінары-нарадзе намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, адказных за гэты напрамак дзейнасці і ажыццяўленне маладзёжнай палітыкі ў калектывах. На ім намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка напачатку пазнаёміла аўдыторыю з новым папаўненнем. Затым прааналізавала вынікі зробленага летась, вызначыла планы на гэты год. 

У ідэалагічнай рабоце на Міёршчыне склалася пэўная сістэма. Яна ўключае штомесячныя дні інфармавання, сельсавета, жывёлавода, сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. На іх двухбакова абмяркоўваюць надзённае, вызначаюць пытанні, над якімі трэба працаваць. Наладжана ўзаемадзеянне з прафсаюзамі, БРСМ, усімі грамадскімі аб’яднаннямі. Ідэалагічны актыў – непасрэдны ўдзельнік і арганізатар палітычных і гаспадарчых кампаній. Яго галоўная задача – работа з людзьмі.


Аксана Васільеўна прааналізавала, што ўдалося зрабіць, паставіла задачы перад ідэалагічным актывам на новы перыяд, бо сёлетні год таксама адзначаны многімі падзеямі і акцыямі. Пачалося святкаванне 80-годдзя ўтварэння раёна, наперадзе 75-годдзе Вялікай Перамогі, набліжаюцца прэзідэнцкія выбары, працягваюцца падзеі Года малой радзімы. Кожнаму з гэтых і іншых знамянальных дат, падзей і мерапрыемстваў прысвячаюцца агляды, конкурсы, спаборніцтвы, спартакіяды.


 – Не забывайце, што вы перш-наперш працуеце з людзьмі і калектывамі, – нагадала Аксана Ашурка.
Дарэчы, толькі што райвыканкам падвёў вынікі агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы. У ім вызначыліся калектывы філіяла Міёрскага водаканала, Дзісненскага лясгаса і цэнтральнай раённай бальніцы. Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба ўручыў дыпломы адказным за арганізацыю ідэалагічнай работы: Таццяне Трашчанка, Алене Конах і Святлане Біруковай.


Што ўзнагарода ідэолагам-медыкам заслужаная, прадэманстравала выступленне з абменам вопыту намесніка галоўнага ўрача Святланы Біруковай. Іх дзейнасць распаўсюджваецца не толькі на ЦРБ, але і на ўсе ўстановы аховы здароўя раёна, у якіх працуюць 571 чалавек. Ахоплівае ўсе бакі жыцця калектыву, асвятляецца ў нагляднасці, праводзіцца ва ўзаемадзеянні з грамадскімі фарміраваннямі, уплывае на стабільнасць у рэгіёне.


Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Чарняўская аналізавала пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Міёршчыне. Пералік зробленага за мінулы год вялікі, сёлета ў планах яшчэ больш. Працягвае дзейнасць Маладзёжная палата, маладыя людзі ў якасці членаў камісій і назіральнікаў удзельнічалі ў парламенцкіх выбарах, яшчэ больш актыўнымі будуць у прэзідэнцкіх. Без іх не праходзіць ні адна акцыя, конкурс мастацкай творчасці, турзлёт, дыялог пакаленняў, спаборніцтвы спартыўныя і працоўныя, конкурсы, юбілеі. Усё няпроста нават пералічыць. Наперадзе працоўны дэсант, спаборніцтва на палетках, пасяджэнні клуба маладой сям’і, брэйн-рынгі, КВНы і іншыя мерапрыемствы.


 Тут жа прарэкламаваў арганізацыю інтэлектуальнага адпачынку моладзі, які набывае масавасць і пашыраецца геаграфічна, Аляксандр Латышкевіч.
Падвёў вынікі семінара-нарады намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Ідэалагічны работнік – першы памочнік кіраўніка, ён абавязаны ведаць праблемы калектыву і дапамагаць у іх асэнсаванні і вырашэнні. Павінен падтрымліваць лю-дзей пры пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, дапамагаць у станаўленні маладым, заўважаць уклад у агульную справу кожнага. Так, арганізоўваць працу і адпачынак, розныя мерапрыемствы, конкурсы, паездкі, спаборніцтва на рабочых месцах і іншае няпроста, але ўсё гэта запамінаецца, аб’ядноўвае і абагачае людзей духоўна, выхоўвае. З гэтых пазіцый трэба падыходзіць да святкавання 75-годдзя Перамогі, да сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў, да ўсіх акцый багатага календара 2020 года.


Апошнім акордам семінара стала экскурсія ў раённы гісторыка-этнаграфічны музей, дзе дзейнічае выстава «Міёршчыны мінулая эпоха». З ёй ідэолагаў пазнаёміла навуковы супрацоўнік Вольга Пупіна.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 637
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 103
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта