Авторизация
 

Найлепшых работнікаў вызначылі ў жывёлагадоўлі Міёрскага раёна

 Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу штомесяц вызначае найлепшых работнікаў і калектывы жывёлагадоўчай галіны. У лютым найбольш стабільна і вынікова працавалі цітоўцы, яны занялі ўсе прызавыя месцы.

Найлепшай малочнатаварнай фермай раёна стала МТФ «Субачава» (загадчыца Святлана Кубліцкая), на якой утрымліваецца гурт у 170 кароў. За люты ад іх атрымана 78,8 тоны малака, што на 3,3 % больш за такі ж месяц летась. Ад кожнай рагулі надоена па 464 кг сырадою, усё яно рэалізавана гатункам экстра. Забяспечана таварнасць прадукцыі ў 92,6 %.


Найлепшыя даяркі гэтай фермы – Алена Свірко і Ала Дзямешка, у кожнай гурт па 50 галоў. На даярку тут прыходзіцца па 24,2 тоны валавога надою і 484 кг на карову. На раздоі пяршачак штодзень атрымлівае па 19 кг малака ад кожнай Людміла Маслоўская.


Найлепшая ў раёне даільная зала «Цвеціна» зноў жа ў СУП «Цітова». Ад 465 рагуль тут за люты надоена 224 тоны малака пры павелічэнні вытворчасці да леташняга года за адпаведны перыяд на 13,1 %. Сярэдні надой на карову склаў за месяц 482 кг. Рэалізацыя гатункам экстра дасягнула 90 % пры такім жа ўзроўні таварнасці. У ліку найлепшых даярак Алена Савельева.


Сярэднясутачную прывагу ў 883 грамы, самую высокую не толькі на ферме «Цвеціна», але і ў раёне, забяспечыла Алёна Талапіла. Па 780 грамаў сярэднясутачная прывага ў гадаванцаў Наталлі Разумчык, але ў яе гурт ад’ёмнікаў, з якімі працаваць значна цяжэй.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 084
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта