Авторизация
 

Машынкі стракочуць - форма шыецца. Чым заняты работнікі швейнага цэха КБА ў Міёрах

 Пашыў форменнай вопраткі і пасцельнай бялізны – асноўны накірунак дзейнасці швейнага цэха Міёрскага камбіната бытавога абслугоўвання. Таксама прымаюць індывідуальныя заказы. У калектыве працуе пяць чалавек.

У будынку КБА на трэцім паверсе бойка стракочуць швейныя машынкі. Штодня тут з’яўляюцца па два дзясяткі новых рабочых касцюмаў.
– Шыем форму для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, работнікаў УП ЖКГ, мясакамбіната, льнозавода і іншых прадпрыемстваў, – гаворыць закройшчыца Валянціна Граноўская, пералічваючы акуратна складзеныя ў стосік курткі. – Матэрыял – плашчовая тканіна. Абавязкова – святлоадбівальныя ўстаўкі. Касцюм складаецца з курткі і штаноў. За дзень кожнай швачцы трэба пашыць чатыры касцюмы і шэсць халатаў. Калі я спраўляюся з дакументацыяй, таксама саджуся за машынку.


У КБА Валянціна Антонаўна працуе з 1987 года. Уладкавалася на прадпрыемства пасля вучылішча. Успамінае, што на той час калектыў у швейным цэху быў нашмат большым, працавалі брыгадамі, таксама шылі форменную вопратку, а яшчэ адзенне на продаж.


 З часам аб’ёмы работы і колькасць працаўніц за машынкамі зменшыліся. Старанне і цікавасць да справы засталіся.
– Дваццаць пяць гадоў адпрацавала ў КБА. Затым звольнілася, бо заробак быў невялікім. Цяпер я на пенсіі і ўжо тры гады як зноў хаджу сюды на працу, – прыветна ўсміхаючыся, расказвае Надзея Федуковіч. – Люблю шыць. Гэты занятак для мяне цікавы і творчы.


 Пагаджаюцца з калегай Наталля Бялевіч, якая ўладкавалася ў цэх два месяцы таму, Людміла Лазоўская, што два гады за машынкай, Святлана Шульга, чый прафесійны шлях пачынаўся на швейнай фабрыцы ў Хабараўску, а ў Міёрскім КБА прадаўжаецца з 2009 года.
– На фабрыцы складаней было, за дзень даводзілася выконваць вялікі аб’ём работы, – прыгадвае Святлана. – Тут таксама норма ёсць, але з ёй прасцей справіцца.


Акрамя рабочай вопраткі шыюць пасцельную бялізну, якая рэалізуецца у КБА і на рынках у Браславе, Верхнядзвінску, Дзісне, Язне і Міёрах. Выконваюць нешматлікія індывідуальныя заказы на пашыў адзення. Займаюцца рамонтам вопраткі. Пад стракатанне машынак неўпрыкмет пралятае працоўны дзень.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта