Авторизация
 

У поле - разам. Прафсаюзы Міёршчыны будуць удзельнічаць у весенне-палявых работах

 Прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК 16 сакавіка прыняў пастанову «Аб удзеле прафсаюзных арганізацый у правядзенні вясенне-палявых работ 2020 года». Перад прафкамітэтамі сельгасарганізацый пастаўлена задача разгледзець усе пытанні важнай кампаніі на пашыраных пасяджэннях, разам з агранамічнымі і эканамічнымі службамі распрацаваць умовы па аплаце працы, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання найлепшых удзельнікаў працоўнага спаборніцтва. Пра асаблівасці правядзення палявых работ, іх аплаты і стымулявання павінны быць праінфармаваны непасрэдныя выканаўцы на сходах. Першачарговыя намаганні неабходна накіраваць на захаванне працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі.

Як і ў папярэднія гады, прадугледжваецца рэгулярнае падвядзенне вынікаў работы на сяўбе, узнагароджанне пераможцаў на рабочых месцах, забеспячэнне галоснасці сродкамі нагляднасці і масавай інфармацыі.
Перад старшынямі прафкамаў пастаўлена задача пры падтрымцы грамадскіх інспектараў кантраляваць захаванне патрабаванняў па ахове працы, своечасова праводзіць інструктажы па тэхніцы бяспекі, забяспечваць удзельнікаў сяўбы сродкамі індывідуальнай абароны, гарачым харчаваннем, ствараць санітарна-бытавыя ўмовы.


Сумеснымі намаганнямі з кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў прафсаюзнаму актыву неабходна забяспечыць бяспечнае правядзенне веснавых палявых работ, што патрабуе недапушчэння эксплуатацыі няспраўнай тэхнікі, прадугледжвае арганізацыю перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, правільнае выкарыстанне сродкаў хімічнай абароны, стварэнне належных умоў для працы і кароткатэрміновага адпачынку ў палявых умовах.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 марта 2021
Архип, Богдан, Дмитрий, Евгений, Макар, Максим, Никита, Федор, Федот

Именины 3 марта 2021
Василий, Виктор, Владимир, Кузьма, Лев, Павел, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта