Авторизация
 

Аднаўляецца дарожная сетка на Міёршчыне

 Па стане на 1 студзеня, працягласць сеткі мясцовых аўтамабільных дарог, якую абслугоўвае Міёрскае ДРБУ-203, склала 812 кіламетраў. У тым ліку 237 км з асфальтабетонным пакрыццём, 329 – з гравійным, 246 – грунтовым.

Цяпер рэалізуецца Дзяржаўная праграма па ўтрыманні, рамонце і развіцці аўтамабільных дарог агульнага карыстання на 2017 – 2020 гады. Згодна з ёй, на Міёршчыне вызначана выканаць бягучы рамонт 49,1 кіламетра дарог.


У 2017 годзе адрамантавана чатыры кіламетры, у тым ліку павярхоўна апрацаваны і выраўнены ўчасткі па маршрутах Апанасёнкі – Лужкі – Гваздова і Друя – Міёры (адпаведна 1 і 1,1 км), адноўлена гравійнае пакрыццё на дарозе Тычкі – Пераброддзе (1,9 км). На гэта затрачана 164 317 рублёў.


У 2018-м адрамантавана 15,12 кіламетра дарог: праведзена павярхоўная апрацоўка з уладкаваннем выраўноўвальнага слою пад’езда ад Р-14 Полацк – Міёры – Браслаў да Міёр (3,72), участкаў на маршруце Апанасёнкі – Лужкі – Гваздова (3) і Друя – Міёры (2,7), а таксама ўкладзена пакрыццё на паўднёвым абходзе Міёр (2,1) і на ўчастках Тычкі – Пераброддзе (1) і Міёры – Вазаўнікі (2,6). Кошт работ склаў 1 364 814 рублёў.


Летась рамонт закрануў 14,046 кіламетра дарог. Па маршруце Апанасёнкі – Лужкі – Гваздова з’явілася новае пакрыццё працягласцю ў 1,1 км. Павярхоўна апрацаваны і набылі раўнейшы слой участкі дарог Дзісна – Шаркаўшчына (4,6), Дрэтунь – Дзісна – Празарокі (1,846), Друя – Міёры (2,7). На Тычкі – Пераброддзе (2,6) і Каралеўскія – Лужкі (1,2) да таго ж адноўлена гравійнае пакрыццё. Агульны кошт работ – 1 542 499 рублёў.


У гэтым годзе плануецца выканаць бягучы рамонт 15,954 кіламетра дарог. Пакласці слой пакрыцця на 1,2 км Апанасёнкі – Лужкі – Гваздова і Рускае Сяло – Паташня – Даўгінава (3,4). Наладзіць павярхоўную апрацоўку з уладкаваннем выраўноўвальнага слою на ўчастку аўтадарогі Дзісна – Шаркаўшчына (2,2), Дрэтунь – Дзісна – Празарокі (2,854), Друя – Міёры (5,3) і Каралеўскія – Лужкі (1). Сёлета на рамонт дарог будзе затрачана 1 445 080 рублёў.

Фота для ілюстрацыі.
Ніна ПЯТКЕВІЧ, начальнік ДРБУ-203.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта