Авторизация
 

Жылі-былі, панасмечвалі... Дзень сельсавета прайшоў у Завуцці

 Вывучаючы санітарны стан тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета рэйдавая група, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Валерый ДРАБА, на маршруце назірала каларытную карціну: ад указальніка і да завяршэння зоны аднаго з населеных пунктаў прыдарожную паласу ўсцілаў смеццевы шлейф. Шмат дзе ў лазняку, пад дрэвамі галлё, пачкі ад цыгарэт, тара ад напояў, фанцікі, цэлафанавыя пакеты ці ўсё ўтрамбаванае разам. Адзін выкінуў, другі, астатнія падкладваюць – і пайшло па накатанай. Калі тут не пачаць барацьбу са звычкай пакідаць смецце дзе папала, пагражае экалагічная катастрофа. 

Такой усеянай смеццем абочынай сустрэў паварот на вёску Лыска. Тут няма прыпынку аўтобуснага транспарта, а наўкол брудна. Такая, відаць, культура мясцовых жыхароў: і на хаду паспяваюць раскідваць непатрэбнае на два бакі. Справа, у густым лазняку, чорт нагу зламае. Як такое магчыма зрабіць літаральна ў сябе пад вокнамі? Ці не час жыхарам Лыскі выйсці і навесці парадак насупраць сваіх дамоў?
Аўтобусны прыпынак у Чарапах са струхнелым дахам. Прылеглую тэрыторыю ўсцілаюць акуркі, у лесапаласе за павільёнам – зноў смеццевы пейзаж.


 Мясцовыя жыхары адметныя ў сваім нежаданні складаць непатрэбнае ў прызначаным месцы і на старых могілках у Чарапах. Гэта пацвярджаюць стыхійныя звалкі. З уваходу навалены рытуальныя рэшткі, паўсюль шмат апалага лісця, галля. Нікому не муліць вока струхнелая, месцамі паваленая драўляная агароджа.


Як прызнаваліся ўдзельнікі рэйдавай групы, такога беспарадку не бачылі даўно. Падобныя эпізоды сустракаліся па ўсім маршруце: Донькі, Галомысла, Румполле, Рунды, Казлоўцы, Малькавічы, Папшулі, Крупенішча, Маназыль, Завуцце. Літаральна ля кожнай малочнатаварнай фермы прыкмячалі сухастой, балота, перапоўненыя смеццем кантэйнерныя скрыні. Не ўсюды адпавядае норме санітарны стан малочных блокаў. Не забяспечана пажарная бяспека.


Наведалі ўсе болевыя кропкі на тэрыторыі сельсавета, пра якія ведае ўрач-гігіеніст РЦГЭ Тамара Скавародка. У Румполлі – звалка навідавоку побач з зернесушыльным комплексам. Шакіруе відовішча за магазінам у Завуцці. Прама з разбітага акна пустой часткі будынка звісае ўсялякі хлам. Нібыта нячыстая сіла выпіхвае яго адтуль і развейвае па навакольнай тэрыторыі. Шырокім фронтам распаўсюдзіўся сметнік за гаспадарчымі пабудовамі насупраць адміністрацыйнага будынка ААТ «Папшулі».
Як разважала Тамара Міхайлаўна, прычына забруджвання навакольнага асяроддзя ў людской свядомасці, адсутнасці культуры. Караць бессэнсоўна. Трэба прымушаць убіраць і чысціць. У дапамогу суботнікі. Уплывае і тое, што для вывазу смецця не хапае тэхнікі. Прасцей выкідваць дзесьці побач, чым дачакацца, калі яго забяруць.


 Сюжэты дэпрэсіўнага артхауснага фільма развейваў парадак ля дамоў на галоўных вуліцах Папшулёў, Рундаў, Завуцця. Ёсць узорныя падворкі ў Доньках, Лысцы, Малькавічах, Казлоўцах. У выдатным стане тэрыторыя Завуццеўскай школы, ля якой з’явіліся каваныя вырабы. Хутка карэту і ажурныя падстаўкі ўпрыгожыць кветкавая расада.


На тэрыторыі сельсавета распачалі работы па вызваленні прыдарожнай паласы ад лазняку. Там, дзе не стала разгалістага кустоўя, аж дыхаецца лягчэй. Пасля абрэзкі дрэў пад лініямі электраперадач наводзілі парадак, спальваючы непатрэбнае міёрскія электрыкі.
Своечасова падаспела рэйдавая група ў Шатраўкі, дзе на адным з падворкаў сцяліўся дым. Гаспадар запаліў сухастой, з яго вырывалася аранжавае полымя, якое вецер парываўся разнесці па акрузе. І ніякіх мер бяспекі, каб засцерагчы свае і суседскія гаспадарчыя пабудовы. Збянтэжаны нечаканымі гасцямі гаспадар пакорліва падпарадкаваўся просьбе інспектара РАНС Уладзіслава Кісяля спыніць выпальванне.

 КАМЕНТАРЫЙ

Старшыня Завуццеўскага сельвыканкама Аляксандр КАЧАН:
– У Лысцы 29 жыхароў, з якіх 18 пенсіянеры і інваліды. Менш за 50 домаўладанняў, значыць, арганізаваны збор смецця не прадугледжаны. За парадкам у дварах тут сочаць, а бытавыя адходы выносяць у кусты. З надыходам летняга сезона ў Лыску вяртаюцца дачнікі. Яны стараюцца прывесці прыдарожную паласу ў належны выгляд і кантралююць яе санітарны стан.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2021
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2021
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта