Авторизация
 

Святочны канцэрт "Для вас, каханыя" прайшоў у Павяцкім СДК

 Поўную залу ў Павяцкім сельскім Доме культуры сабраў 7 сакавіка святочны канцэрт «Для вас, каханыя». За прыемнымі ўражаннямі завіталі мясцовыя жыхары і суседзі з ваколічных вёсак.

Выступалі на сцэне артысты сельскага Дома культуры і госці з Міёр. Канцэртная праграма вызначалася разнастайнасцю нумароў і настрояў.


Вершаванымі радкамі гаварылі кампліменты і словы ўдзячнасці жанчынам вядучыя Аляксей Рачыцкі і Яна Шмарлоўская. Запрасілі далучыцца да віншаванняў мужчын-гледачоў. Заданне ім простае і прыемнае – сказаць цудоўныя словы ў адрас сваёй дамы сэрца. Хто больш назаве, той і пераможца. Перамаглі дружба і каханне – абодва ўдзельнікі вярнуліся ў залу з падарункамі.
Музычнымі кампазіцыямі радавалі гледачоў вакальная група Павяцкага СДК, дуэт Раісы Крук і Таццяны Мутар, саліст Антон Астукевіч, ансамбль народных інструментаў у складзе Сяргея Матэленка, Юрыя Рачыцкага, Антонія і Казіміра Блажэвічаў, артысты Міёрскага СДК Сяргей Ішчук, Яўгенія Шук, Тамара Якімёнак, Святлана Ішчук, Сафія Шук, студыя ўсходняга танца «Фазія». Павесяліла гумарыстычная пастаноўка «Як жонка 8 сакавіка адзначала».
Глядзельную залу вяскоўцы пакідалі на пазітыве і з прыемнымі ўражаннямі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта