Авторизация
 

Пазітыўная хваля 8 Сакавіка нахлынула на Міёршчыну

 Мінулыя выхадныя прайшлі на пазітыўнай хвалі. Цёплыя словы і віншаванні гучалі ў адрас жанчын. У многіх месцейках раёна адбыліся святочныя мерапрыемствы. Удзельнікі дзеляцца ўражаннямі.

Аднавяскоўцы парадавалі ўвагай

 

Міжнародны дзень жанчын язненскі клуб «Вера. Надзея. Любоў» святкаваў у суботу, 7 сакавіка. Пра святочную праграму расказала кіраўнік аб’яднання Саламея Сіняўская:

– Цудоўны канцэрт для вяскоўцаў падрыхтавалі артысты мясцовага СДК. З вялікім задавальненнем паглядзелі праграму ўдзельніцы нашай суполкі. Пасля адбыліся святочныя пасядзелкі з песнямі, танцамі, гульнямі. Нас прыйшла павіншаваць мясцовая моладзь, далучыліся сямейная пара Васіля Галяса і Алены Банах. З гітарай завітаў гаспадар аграсядзібы Вячаслаў Згірскі. Музычны падарунак падрыхтаваў работнік участковай бальніцы Аляксандр Сачыўка. Мы весела і цікава разам правялі час.

Трэба сказаць, што некаторыя ўдзельніцы нашага клуба пражываюць на значнай адлегласці ад СДК. Пешшу дайсці цяжкавата. Кіраўнік установы Ларыса Бервячонак паклапацілася, каб нас даставілі дадому.

Вельмі прыемна, што напярэдадні жаночага свята мы атрымалі столькі пазітыву і ўвагі ад сваіх аднавяскоўцаў.

 

«Задаволена бязмежна»

 

Так апісвае свае ўражанні ад святочнага канцэрта, што адбыўся 8 сакавіка ў Мікалаёўскім сельскім клубе, удзячы глядач з вёскі Арханава Галіна Спасібёнак.

 

– Даўно не была на мерапрыемствах у нашым клубе. Вельмі рада, што атрымалася прыехаць. Столькі прыемных эмоцый падарылі кіраўнік установы Ігар Мятла і гурт «Дзісенчукі». З асалодай гледзячы канцэртныя нумары, пераканалася, што ў Мікалаёўскім сельскім клубе і Дзісненскім гарадскім Цэнтры культуры працуюць сапраўныя прафесіяналы сваёй справы, – дзеліцца Галіна Баляславаўна. – Рада была бачыць у глядзельнай зале былых калег-педагогаў, работнікаў сельсавета і гаспадаркі, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Шкада, што мала хто з цяперашніх працаўнікоў сяла прыйшоў на свята. Не было гледачоў з суседняй вёскі Сіцькова, дзе клуб не дзейнічае ўжо некалькі гадоў. Напэўна, яны б таксама рады былі пабываць на канцэрце, але ж як дабрацца. Адлегласць у пяць кіламетраў немалая. На маю думку, кіраўнікам мясцовых сельсавета і гаспадаркі трэба надаваць належную ўвагу культурнаму адпачынку вяскоўцаў. Прадумаць час правядзення мерапрыемстваў, каб на іх маглі прыйсці жывёлаводы і іншыя работнікі, арганізаваць падвоз гледачоў з суседніх вёсках. Сяльчанам трэба бываць на такіх святах.

Артыстам  хачу сказаць словы вялікай удзячнасці за падораныя ўражанні і цудоўны настрой.

 

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта