Авторизация
 

Раскрутка махавіка для фінішу ідзе на металапракатным заводзе ў Міёрах

 Рэспубліканскія СМІ ўсё часцей расказваюць пра ход спраў на ўзвядзенні нашага ММПЗ, нават называюць тэрміны яго пуску. Між тым перадпускавога напружання тут працяглы час не адчувалася: вельмі доўга ішло ўзгадненне фінансавых пытанняў. Хаця не сказаць, што перыяд надзвычай цёплай зімы, якая зусім не перашка- джала будаўніча-мантажным работам, упушчаны. Шмат зроблена на аб’ектах водападрыхтоўкі. Сваёй справай па пракладцы кабеляў і ўстаноўцы абсталявання займаліся электрыкі, гэта пацвярджае актыўнае мільганне мноства індыкатарных лямпачках на шматлікіх электрашчытах. Але ім і зрабіць яшчэ трэба нямала. 

Непасрэдна ў пракатным цэху закончана прамыўка трубаправодаў і праверка выканаўчых механізмаў першага на вытворчай лініі рэверснага стана RСМ. Наступнае за ім абсталяванне ачысткі металічнага ліста завершыцца ў сакавіку. Печы абпальвання падрыхтаваны. Стан карэкціроўкі таўшчыні гатовы на 95 %, на ім прамываюцца і правяраюцца на герметычнасць трубаправоды. Працягваўся мантаж механічнага абсталявання на лініі луджэння. Увогуле скрынак з неўстаноўленым абсталяваннем паўсюдна прыкметна паменела.


Нядрэнна папрацавалі бетоншчыкі, хаця патрабаванні да якасці іх работы надзвычай вялікія. Значныя плошчы падлогі пад спецыяльнай вільготнай тканінай усё яшчэ набіраюцца трываласці. Тыдні праз два бетоншчыкі пакінуць пракатны цэх, хаця і цяпер яны ўжо амаль нікога не стрымліваюць. Затое ў іх застаюцца пэўныя аб’ёмы ў цэнтральнай майстэрні, якая выканала ранейшую ролю склада абсталявання, і гаражы.


Пачатак сакавіка для будоўлі ММПЗ стаў вызначальным: падпісаны інвестдагавор, «Беларусбанк» адкрыў фінансаванне, на рахунку з’явіліся сродкі. Пры ўдзеле адказных работнікаў рэспубліканскага ўзроўню вызначаны напрамкі далейшага руху наперад.
– Працуем не для паказухі, не арыентуемся на нейкія даты пуску, – сцвярджае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. – Міёрскі металапракатны завод запрацуе, як усё будзе для гэтага падрыхтавана належным чынам.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта