Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі

Дача пецярбуржцаў у ЛявонпаліЮрый Пятровіч і Таццяна Сямёнаўна Нахімавы трапілі ў Лявонпаль выпадкова. 20 гадоў таму сюды іх прывезлі сябры, у якіх тут была дача. Прыезджым так спадабаўся гэты запаведны куточак Міёршчыны, што і яны купілі тут дом. Больш правільна сказаць, што інжынеры з Санкт-Пецярбурга набылі звычайную калгасную хату, у якой жылі не надта ахайныя гаспадары. Дачу, якую мелі пад “паўночнай сталіцай”, прадалі, усе сілы і сродкі скіравалі на ўладкаванне новай сядзібы.

Юрый Пятровіч сцвярджае, што ад старой хаты застаўся толькі зруб. Дабудавалі спальні, зрабілі новую веранду, абшалявалі пабудову звонку “ў ёлачку”, выраўнялі сцены знутры, памянялі планіроўку, пад жалезным дахам дом глядзіцца прывабна і ўтульна. У ім ёсць амаль усе патрэбныя для жыцця зручнасці.

Вялікіх намаганняў новых гаспадароў запатрабаваў даволі вялікі прысядзібны ўчастак. Найперш Юрый Пятровіч крок за крокам яго выраўняў. З дапамогай “лазы” адшукалі найлепшае месца для калодзежа. Праўда, капалі 24 цамбравіны, але на трывалы падземны струмень натрапілі.

Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі
Так, гэта дача, а не вясковае падвор’е. Тут усё падпарадкавана не абслугоўванню жылля і надзённым патрэбам, а адпачынку. Але і з гэтым варта пазнаёміцца нашым дачнікам, ды і пенсіянерам.

Ад былога сада засталіся тры яблыні. Градкі з агароднінай таксама ёсць, але агародчык невялікі і “схаваўся” за кустамі бэзу і іншых раслін. З’явіліся альпінарый, клумба, вадаёмчык на лужку з рэгулярна падкошваемай травой. Дарэчы, гэта “царства” гаспадыні Таццяны Сямёнаўны. Яна падбірала туі, ядлэнец звычайны і кіргізскі, гартэнзіі, бэз, акацыі, абляпіху, магонію, хосты... Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі
Лічыць, каб упрыгожыць клумбу, пажадана канадская ёлачка, невысокае пірамідальнае дрэўца, але можна абысціся і тутэйшымі раслінамі. Вось прывезлі з лесу звычайную ёлачку, а калі пачаравалі над ёй некалькі гадоў—атрымалася прыгажуня, якую спецыяльна ўпрыгожваюць пад Новы год. Сасна здзіўляе незвычайнымі шарападобнымі формамі: яе вырошчвалі па спецыяльнай японскай тэхналогіі бансай.

Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі
Вабяць вока “малыя архітэктурныя формы”. Да месца прыйшліся пянькі, грыбкі, жабы, бацян... Успамінаюць гаспадары, што некалі тут шпацыраваў і жывы бусел. Ад сонца ці дажджу можна схавацца ў альтанцы з відам на двор. Адна са сцен яе—камін, каб пагрэцца ў непагадзь, пасмажыць шашлык ці барбекю.
Нахімавы жывуць у “старой” частцы Лявонпаля, куды вядуць вузкія вулачкі. Вучымся жыць прыгожа.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.