Авторизация
 

Мы ў адказе за планету. Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праходзіць пад дэвізам "За адказнае спажыванне"

 Прасоўванне ідэі рацыянальнага і адказнага спажывання актуальнае для жыхароў не толькі нашай рэспублікі. Гэта глабальная праблема, вырашэнне якой залежыць ад удзелу кожнага. Калі насельніцтва планеты дасягне 9,6 мільярда чалавек да 2050 года, спатрэбяцца рэсурсы трох планет, каб забяспечыць усіх. Ужо сёння каля мільёна людзей жывуць у галечы.

Вычэрпванне прыродных рэсурсаў і негатыўныя наступствы пагаршэння стану навакольнага асяродку памнажаюць і абвастраюць шматлікія праблемы, якія стаяць перад чалавецтвам. Таму варта задумацца пра разумнае спажыванне.
Напрыклад, згодна з даследаваннямі геаграфічнага выдання National Geographic Россия, каля 1 мільёна пластыкавых бутэлек прадаецца ў свеце кожную хвіліну. У 2018 годзе вырабілі 24,2 мільярда пар абутку, пры вытворчасці якой выкарыстоўваецца некалькі відаў пластыку і іншых матэрыялаў, што амаль не перапрацоўваюцца.


Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацый Аб’яднаных Нацый, трэцяя частка харчавання, якую вырабляюць у свеце для спажывання чалавекам штогод, а гэта прыкладна 1,3 мільярда тон, не прымяняецца па прызначэнні ці расходуецца марна.
Забеспячэнне пераходу да рацыянальных мадэлей спажывання і вытворчасці – адна з Мэт устойлівага развіцця, прынятых дзяржавамі – членамі ААН у 2015 годзе ў рамках Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030-га.


Устойлівае спажыванне і вытворчасць накіраваны на тое, каб «рабіць найбольш і найлепш меншымі сродкамі», з нарошчваннем выгады ад эканамічнай дзейнасці за кошт скарачэння аб’ёму выкарыстання рэсурсаў, эфектыўнага кіравання спосабамі ўтылізацыі забруджваючых рэчываў, заахвочвання перапрацоўкі і змяншэння адходаў пры адначасовым павышэнні якасці жыцця.
Менавіта выбар спажыўцоў здольны паўплываць на паўсюднае ўкараненне беражлівых адносін да вытворчасці тавараў і паслуг.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта