Авторизация
 

Мамам Міёрскага раёна прысвячаецца

 З дзяцінства захоўваюцца ўспаміны, звязаныя з самым дарагім чалавекам – Мамай. З хатнім варэннем, піражкамі, цёплымі рукамі, простымі і важкімі ісцінамі. Яна ўмее лячыць прастуду травяной гарбатай і складаць чамадан, каб змясцілася ўсё патрэбнае. Вытрэ слёзы і параіць, падаткне коўдру і скажа «мая маленькая» ці «мой маленькі». Наогул, стане апорай, калі гэта асабліва неабходна.

Дзіцячыя ўспаміны з кожным годам усё каштоўней. І свята Вясны – нагода перабраць гэтыя скарбы. Хіба можна забыцца, як калісьці ў пачатку сакавіка клеілі паштоўкі і хадзілі з татам па марозе за першымі мімозамі і цюльпанамі. Дарылі іх маме, а яна радавалася і з любоўю ставіла кветкі ў вазы ці слоікі. Увечары былі чай, арэшкі або вафельныя трубачкі. На ранішніку ўсе хорам спявалі: «Я веночек сделаю, солнышко вплету» і «Мама – первое слово, главное слово в каждой судьбе»…


Пра блізкіх мы павінны памятаць заўсёды, і рабіць прыемнае ў любы дзень. Але святы – як апавяшчэнне ў сацсетках, нагадваюць, што трэба зрабіць паўзу, абняць і сказаць галоўныя словы: «люблю, будзь здаровая і шчаслівая». Трэба, каб гэта чулі і чужыя мамы, бо кожная – тая саломінка, без якой не ўтрымацца на плаву.


Быць мамай складана, а добрай мамай – неверагодна цяжка. Прыёмная ж у першую чаргу павінна стаць родным чалавекам для чужога дзіцяці. І не на паперы, не для паказухі.


Упусціць чужое дзіця ў сваё сэрца няпроста. Гэта праца – над сабой, з дзіцём, над даверам – праца ўсёй сям'і. Бываюць рэўнасць, несумяшчальнасць характараў, неразуменне. Але прыёмныя матулі нашага раёна (11 – у прыёмных сем’ях, дзве – у дзіцячых дамах сямейнага тыпу) спраўляюцца з цяжкасцямі выхавання. Пра гэта сведчыць смех дзяцей – звонкі, вясёлы, чысты. Смяюцца, бо давяраюць асяроддзю, дзе знаходзяцца, адпусціў душэўны боль. І гэты смех дарагога варты.


Любыя матулі! Дзякуй вам за цярпенне, адданасць, неабыякавасць, матулін клопат. Хай вам хопіць сіл пранесці па жыцці высокае званне Маці. Здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у справе выхавання падрастаючага пакалення, удзячных дзяцей. Хочацца верыць, што прыдзе той дзень, калі не будзе адзінокіх малых, прытулкаў і дзіцячых дамоў, жанчын, якія могуць пакінуць самае дарагое, што дае Бог.

Фота прадастаўлена раённым СПЦ.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, загадчык аддзела раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта