Авторизация
 

Будаўнік з прафсаюзным ухілам працуе ў ААТ "Мікалаёўскі"

 Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА ўручыла Ганаровую грамату прэзідыума савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў майстру ААТ «Мікалаёўскі» старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Веры КУЧЫНСКАЙ. Нагода – 30-гадовая добрасумленная грамадская праца, актыўная работа па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і вялікі асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі.

Вера Пятроўна мясцовая, з сялянскай сям’і ў Навінцах. Дыплом будаўніка атрымала ў Наваполацкім нафтавым тэхнікуме. Потым тэарэтычныя веды тры гады замацоўвала на практыцы майстрам у Валожынскім ПМК-64. Вярнулася ў родныя мясціны з мужам-механізатарам. У калгасе «Запаветы Леніна», якім тады кіравала былая партызанка Алена Скрабатун, таксама будавала. Узводзіла жыллё для хлебаробаў – аднапавярховыя катэджы і чатырохкватэрныя двухпавярхоўкі. Вялікі фундамент быў закладзены, пад яе наглядам рос на цэнтральнай сядзібе адміністрацыйны будынак, у якім хапіла месца для калгаснай канторы, сельскага Савета, СДК і сталовай – напачатку школьнай. Адзінокі будынак майстэрні аброс гаражамі і павецямі для захоўвання тэхнікі, складамі, дыспетчарскай. Тэрыторыю заасфальтавалі. Машынны двор працяглы час лічыўся адным з самых добраўпарадкаваных у раёне.
У Мікалаёве пабудову, якую напачатку меркавалі пад жыллё, пераабсталявалі пад базавую школу. Непадалёку з’явіліся лазня, ФАП, пошта, ранейшая кантора стала дзіцячым садам.


Паўсталі кароўнік – МТФ «Марынкі» – два цялятнікі ў Баслаках. Даводзілася шмат займацца рамонтам ферм, бягучым і капітальным. Паступова фарміраваліся як жывёлагадоўчы гарадок «Навасёлкі». Пазней пачалі, але хутчэй тут закончылі ўзвядзенне арачніка. Фундаменты пад два кароўнікі з даільнай залай між імі закладзены яшчэ ў 2012-м, але доўга чакалі свайго часу. Работы аднавіліся летась у сакавіку. Спачатку зманціравалі кароўнікі-клюшачнікі, потым заняліся тарцовымі сценамі ў іх і бетоннай падлогай, непасрэдна даільнай залай і праходамі да яе. У адным з памяшканняў для статка засталося толькі ўстанавіць абсталяванне, большых намаганняў патрабуюць астатнія будынкі. Штосьці рабілі ўласнымі сіламі, запрашалі мантажнікаў з Наваполацка, будаўнікоў са Століна і Міёр. Матэрыялы для аб’екта з большага закупілі даўно. Жалезабетон, цэглу і іншае пры бюджэтнай падтрымцы завозілі з іншых гаспадарак, дзе да ўзвядзення жывёлагадоўчых памяшканняў не прыступілі. У новабудоўлю ўжо ўкладзена не менш за 700 тысяч рублёў. Будаўнікі вернуцца на аб’ект вясной, а тэрмін здачы залежыць ад наяўнасці фінансаў.


За тры дзесяцігоддзі пералік аб’ектаў у Веры Кучынскай вялікі. Адначасова ішло сямейнае будаўніцтва: прыватызавалі калгасны дом, разам з мужам выгадавалі сына-агранома і дачку-настаўніцу, якая імкнецца стаць аграномам, маюць трох унукаў.
Работа лідара пярвічкі сугучная з асноўнай, калі размова ідзе пра стварэнне належных умоў працы на фермах ці ў майстэрнях, клопат пра бяспеку на рабочых месцах. Более нагрузка з пачаткам пасяўных, сенакосных, уборачных кампаній. Распрацоўка калектыўнага дагавора з улікам пытанняў аплаты працы, выкарыстання маральных і матэрыяльных стымулаў, падтрымкі моладзі і ветэранаў, пуцёўкі на лячэнне, святы, віншаванні, дапамога… Заўсёды разам з людзьмі.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта