Авторизация
 

Дэмскі падарунак. Кветкі ва ўласнай фермерскай гаспадарцы вырошчвае Уладзімір Кашкур з Міёршчыны

 Як упэўнена Наталля АНІСЬКА, восьмае сакавіка без цюльпанаў – не свята. Ад іх водар вясны, настрой на ўздыме. Прыемна атрымліваць букет у падарунак. За шчасце вырошчваць кветкі для іншых.

З уласнага вопыту Наталля ведае, колькі клопату трэба ўкласці, каб парадаваць прыгожымі вясеннімі бутонамі. Яна занята ў фермерскай гаспадарцы «Дэмскі сад», якая сёлета выпрабавала свае сілы ў кветкаводстве. Эксперымент удаўся. З 50 тысяч высаджаных цыбулін выраслі 40 тысяч цюльпанаў 45 гатункаў. Першы ўраджай зрэзалі да Дня закаханых. Наступны разбіралі заказчыкі напярэдадні Жаночага дня.

Такі вынік для кіраўніка гаспадаркі Уладзіміра Кашкура проста ідэальны. 17 гадоў даглядае пітомнік пладовых дрэў і вырошчвае ягады. На эстэтычны бізнес асабліва не спадзяваўся, але рызыкнуў. Для гэтага пад цяпліцу і халадзільнік спатрэбілася пераабсталяваць апусцелае ад яблыкаў агароднінасховішча.


Напярэдадні жаночага дня цюльпанаў заставалася няшмат. З аранжарэі іх перамясцілі ў халадзільнік, дзе паўзмрок і тэмпература не больш за пяць градусаў. У такіх умовах захоўваюцца даўжэй. Каляровая гама самая разнастайная: выдатная рэлаксацыя для стомленых ад зімовай шэрасці. Аднак сучасны пакупнік, як высветлілася, аддае перавагу жоўтаму, бэзаваму, фіялетаваму, пярэстаму. Класічны чырвоны ўжо менш папулярны.


Заказчыкі з Лепеля, Докшыц, Магілёва, Гомеля. Умовы простыя: кветкі ў букетах павінны быць аднолькавага памеру, рассартаваны па 15 штук. Упакоўкі размяркоўваюць па скрынях. Гэтым займаюцца жанчыны. З іх слоў, з кветкамі працаваць не так проста, але радасна. Строгі ўлік вядзе брыгадзір Галіна Чабок. У фермерскай гаспадарцы яна занята шосты год, з той самай пары, як не стала павяцкага свінакомплексу.


– Ранейшую работу любіла, тут таксама падабаецца, – дзеліцца жанчына. – Заробак прыстойны, разлік у тэрмін, адносіны чалавечныя. А працаваць усюды трэба шчыра, з душой.
Галіна Чабок, Наталля Аніська, Ірына Лаўрыновіч – жыхаркі бліжэйшых населеных пунктаў, на падмозе дзве міярчанкі. У іх таксама добры настрой, да месца працы арганізавана дастаўка.


Пакуль жанчыны займаюцца кветкамі, мужчынская брыгада абразае галлё ў садзе, што ў Папках. Чакаюць і жаночай дапамогі, яна прыбудзе, як толькі завершыцца кветкавая эпапея. Цяпер у фермерскай гаспадарцы заняты 13 чалавек. Калі задумае Уладзімір Казіміравіч да наступнага восьмага сакавіка павялічыць ураджай дэмскіх цюльпанаў, штат можа пашырыцца. Паддалі яны імпэту «Чалавеку года Віцебшчыны».

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта