Авторизация
 

Клуб "Бажэна": стан душы - 18 гадоў

 Клуб «Бажэна» перш-наперш асацыіруецца з усмешкай і песняй. Яшчэ з пазітывам, лёгкасцю, крэатывам, актыўнасцю, бадзёрасцю. Яго ўдзельнікі ўмеюць радавацца жыццю і цаніць кожны дзень, не зважаючы на ўзрост. Ды і гадоў усяго толькі 18.

Актыўны пенсіянер не статус, а званне, якое трэба несці годна. У гэтым перакананы ўдзельнікі аб’яднання.

Маладосць працягваецца

 

Сваё паўналецце клуб «Бажэна» адзначыў дружна і весела. Месца свята – гасцёўня тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як заўсёды, прыемная атмасфера, радасныя ўсмешкі, ажыўленыя размовы.

– У клубе я 15 гадоў. Даведалася пра яго ад знаёмых, прыйшла на пасяджэнне і з той пары стала пастаяннай удзельніцай, – гаворыць Ліра Кураш. – Цікава і весела праводзім час. Успамінаем мінулыя дні, дзелімся цяперашнімі радасцямі, адпачываем з песнямі і забавамі, адзначаем розныя даты.

– Сустрэчы ў клубе дораць душэўны ўздым і падаўжаюць нашу маладосць, – дадае Ларыса Барок. – Мой клубны стаж – 17 гадоў. Кожны раз рада пабачыцца з сяброўкамі. Менавіта ў «Бажэне» першымі знаёмяцца з маімі новымі вершамі

 

 Самыя актыўныя і творчыя

 

«Бажена» ты наш талисман, «Бажена» ты наша надежда», – дружна напявалі ўдзельнікі аб'яднання добра знаёмыя радкі гімна, з якога пачынаецца кожнае пасяджэнне.

Разам з імі спявалі госці – старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Зоя Родзіна.

– Што трэба чалавеку? Усмешка, добрыя словы і зносіны. Гэта складнікі здароўя.  Калі яны ёсць, усё будзе атрымлівацца, – заўважыла ў віншаванні Марыя Баніфатава і падзякавала бажэнаўцам за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Актывістам ветэранскай арганізацыі назвала клуб Зоя Родзіна. Упэўнена, што «Бажэна» ярка прадставіць сябе на першым раённым аглядзе творчасці ветэранскіх арганізацый, што запланаваны на канец красавіка.

Цёплыя віншаванні клубу са сталіцы даслаў пісьменнік-зямляк Славамір Даргель, які аднойчы пабываў у гасцях «Бажэны» і стаў добрым сябрам.

 

У памяці іх шчырыя ўсмешкі

 

Юная і значная дата ў гісторыі клуба «Бажэна» разам з радасцю авеяна светлым сумам па сяброўках, што пакінулі зямны свет.

Не стрымліваючы эмоцый, кіраўнік клуба Ірына Гушча называла імёны бажэнавак, з якімі сустракалі 15-годдзе аб’яднання і якія не дачакаліся яго паўналецця. Гэта былы кіраўнік суполкі Валянціна Рус, аўтар гімна «Бажэна» Раіса Казлова, энергічная і вясёлая Марыя Калкоўская, ураўнаважаная і інтэлігентная Вера Матэленак.

Іх па-ранейшаму любяць, пра іх успамінаюць на кожнай сустрэчы.

 

 Залатая пара паўналецця

 

Цяпер у «Бажэне» 20 удзельнікаў. Гучаць вясёлыя песні і жарты, цёплыя і шчырыя пажаданні. Па традыцыі віншавалі імяніннікаў. Сярод іх летапісец клуба, бібліятэкар Таццяна Цыцыліна, актывістка аб’яднання Ала Сінкевіч. Для юбіляркі Марыі Баговіч падрыхтавалі відэапаштоўку.

На святочным пасяджэнні зарэгістравалі залаты шлюб Мікалай і Ніна Федуковічы. Урачыстасць правяла галоўны спецыяліст аддзела загса Таццяна Зарудніцкая. Сведкамі выступілі сяброўкі сямейнай пары Рэгіна Аланцьева і Анастасія Лукоўская. Пацалунак, танец, пасведчанне аб рэгістрацыі, віншаванні гасцей, вясельны торт – вытрымалі ўсе каноны цырымоніі. Як заўважалі залатыя маладыя, юбілейная рэгістрацыя прайшла яшчэ больш цёпла, хвалююча і ярка, чым першая.

Насычаную забавамі і сюрпрызамі праграму падрыхтавалі для бажэнаўцаў  вядучыя мерапрыемства – загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання Ганна Ліскова і спецыяліст Юлія Машара. Разам гарталі каляндар падзей, прыгадваючы яркія моманты апошніх трох гадоў. За гэты час прынялі ў сябе клуб з Латвіі і пабывалі ў іх у гасцях. Пасябравалі з дзісненскім аб’яднаннем «Залаты ўзрост» і верхнядзвінскім «Сучаснік». Пабывалі ў Нясвіжы і на «Дажынках» у Браславе. Пералік няпоўны. Багаж цікавых падзей і непаўторных уражанняў будзе папаўняцца.

Завяршылася сустрэча музычна і салодка. Спявалі песні, частаваліся тортамі. Прыгожы і апетытны ласунак прыгатавала для сябровак майстрыца на ўсе рукі Ніна Ігошына. Наконт калорый не хваляваліся. У 18 гадоў можна сабе дазволіць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта