Авторизация
 

Судзімасць ускладняе жыццё, але не ставіць на ім крыж. Як пасля пазбаўлення волі працаўладкоўваюцца на Міёршчыне

 Асобам, якія вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волі, дзяржава дапамагае. Важна, каб у іх саміх было жаданне пачаць з чыстага ліста і не пакінуць на ім новых плям.

Неабходная падтрымка
і пастаянная прафілактыка

На 2020 год у арганізацыях і прадпрыемствах раёна забраніраваны 23 працоўныя месцы для асоб, якія вернуцца дадому пасля адбыцця пакарання за ўчыненыя злачынствы. Дапамагае грамадзянам з судзімасцю ў працаўладкаванні, а пасля кантралюе іх працоўную дзейнасць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Цяпер адсочваюць, як спраўляюцца са сваімі абавязкамі чацвёра жывёлаводаў у гаспадарках і адзін работнік льнозавода. Гэтую інфармацыю прадаставіў назіральнай камісіі начальнік аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення Ігар Швец.


Падтрымлівае судзімых асоб, якія вяртаюцца на волю, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як расказала загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ала Федарэц, у мінулым годзе адрасную дапамогу атрымалі трое грамадзян. Двое з іх вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі і адзін з лячэбна-працоўнага прафілакторыя. Яшчэ дваім дапамаглі неабходнымі рэчамі, адзін атрымаў дапамогу ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Сёлета за падтрымкай звярнуліся трое.
Пастаянную прафілактычную работу з грамадзянамі, якія маюць судзімасць, вядзе крымінальна-выканаўчая інспекцыя РАУС.

«Дровы сяку, на хлеб
і соль хапае»

Штораз на пасяджэнні назіральнай камісіі запрашаюць асоб з судзімасцю, якія афіцыйна непрацаўладкаваны. Адным трэба дапамагчы ў пошуку, другія запэўніваюць, што справяцца самі, у трэціх жадання хадзіць на працу няма.
– З’явілася магчымасць працаваць на месцы, – расказвае сяльчанін Пётр (гэтае і наступныя імёны зменены) з Узмёнскага сельсавета. – Пакуль у мяне часовыя заробкі. Пенсіянерам дровы сяку. На хлеб і на соль хапае.


Мужчына вярнуўся дадому ў верасні мінулага года. Спрабаваў уладкаваць асабістае жыццё, але адносіны з сужыцельніцай не склаліся. З пастаянным месцам працы да гэтага часу таксама не атрымлівалася. Разлічвае, што ў хуткім часе яно з’явіцца.
Міярчанін Сцяпан за апошнія сем гадоў на работу выходзіў тры – чатыры разы. Цвёрдага намеру працаўладкавацца за ім не заўважаюць. Жыве з маці, якая мае групу інваліднасці. Уласнай сям’і ў яго няма. Затое ёсць вопыт знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. У бліжэйшыя тры месяцы пра месца працы можна не клапаціцца – паедзе адбываць арышт за чарговае злачынства.


Дзмітрый быў удзельнікам арганізаванай групы, якая ўчыняла крадзяжы. Нядаўна вярнуўся з месца пазбаўлення волі.
– Канечне, планую працаваць, – гаворыць ён. – Хадзіў на былое месца працы. Магчыма, зноў прымуць.
Самастойна вырашае пытанні працаўладкавання Барыс, які таксама адбываў пакаранне за крадзеж, учынены арганізаванай групай. Кажа, што ў старонняй дапамозе патрэбы не мае. Пажаданне ад камісіі – не паўтараць мінулых памылак.

МОВАЙ ЛІЧБАЎ

У 2019 годзе раней судзімыя асобы ўчынілі 37 злачынстваў (у 2018-м – 46), з іх 24 у сельскай мясцовасці. Большую частку складаюць крадзяжы – 18 выпадкаў. 15 злачынстваў учынены ў стане алкагольнага ап’янення, 21 – асобамі, якія не працуюць.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта