Авторизация
 

На Міёршчыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

«Скажы абыякавасці не!» Пад такім дэвізам у пятніцу, 28 лютага, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Акцыя скіроўваецца на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

Неабдуманыя дзеянні аўтамабілістаў, якія знікаюць з месца аварыі, могуць мець непапраўныя наступствы. Асабліва ў тых выпадках, калі пацярпелым патрэбна медыцынская дапамога.

Згодна з законам, кіроўцы могуць пакінуць месца ДТЗ, калі:

* шкода прычынена толькі маёмасці;

* удзельнікамі аварыі сталі толькі два аўтамабілі;

* вадзіцелі маюць адпаведную катэгорыю ў правах і страхоўкі;

* кіроўцы згодны з пералікам пашкоджанняў і зафіксавалі іх у спецыяльных бланках;

* не маюць прэтэнзій да фізічнага стану адзін аднаго;

* прычыненая шкода аўтамабілю ацэньваецца ў суму да 800 еўра.

Пры адсутнасці вышэйпералічаных умоў удзельнікі ДТЗ не маюць права пакідаць месца здарэння. У адваротным выпадку пагражае штраф ад пяці да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права на кіраванне да двух гадоў. Калі кіроўца пакінуў пацярпелага ў небяспечным для здароўя і жыцця стане, то панясе крымінальную адказнасць.

Пошук уцекачоў – справа часу. Нямала прыкладаў, калі вінаватых устанаўлівалі дзякуючы дапамозе нераўнадушных грамадзян.

 

!!! Сталі сведкам ДТЗ, віноўнік якога пакінуў месца здарэння, адразу паведаміце на 102.

 Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта