Авторизация
 

Старшыня Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана Падзява: "Прыярытэты ранейшыя - абарона правоў работнікаў"

 Мінулы год быў вельмі адказным для прафсаюзнага руху. Па ўсёй краіне праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі прафарганізацый і раёнаў. Справаздачна-выбарчая кампанія завяршыцца 28 лютага VIII З’ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Выбрана 508 дэлегатаў – прадстаўнікоў ад усіх рэгіёнаў і галін. У іх ліку старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА.

– З’езд – маштабная і значная падзея ў грамадскім жыцці краіны, – адзначае Аксана Айвараўна. – На ім падвядуць вынікі работы Федэрацыі прафсаюзаў за апошнія пяць гадоў, вызначаць асноўныя напрамкі дзейнасці ў будучым.

Як дэлегат з’езда якія задачы

ставіце перад сабой?

– Пачэсна прадстаўляць наш раён на такім маштабным мерапрыемстве. Гэта вялікая адказнасць. Вызначым задачы на пяць гадоў. Усе яны знойдуць адлюстраванне ў праграме дзейнасці ФПБ на 2020 – 2025 гг. Цяпер ідзе актыўная работа над гэтым дакументам. Для мяне важна, каб у ім улічваліся інтарэсы і праблематыка, актуальныя для Міёршчыны. У прыватнасці, будзем сачыць, каб захоўваліся нормы калектыўных дагавораў, у тым ліку наймальнікамі. Пасадзейнічаем больш актыўнаму ўдзелу членаў прафсаюза ў маштабных мерапрыемствах раённага ўзроўню: турзлётах, конкурсах «Уладар сяла», прафесійнага майстэрства. Заклікаю актывістаў ісці са сваімі ідэямі ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Вызначальная задача для прафсаюзаў сёння?

– Як і заўсёды: павышаць гарантыі для работнікаў, абараняць іх правы і інтарэсы ў сферы працоўных адносін. Таму па нашай ініцыятыве прыняты важныя змяненні ў заканадаўчых актах, якія паляпшаюць жыццё чалавека працы. Упершыню ў гісторыі Федэрацыя прафсаюзаў нароўні з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады выступіла адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па дапаўненні Працоўнага кодэкса і ўнесла прапановы па змяненні звыш 30 артыкулаў. Усе яны накіраваны на дадатковыя гарантыі для работнікаў і паляпшэнне іх становішча.

 Што гэтаму садзейнічае?

– Пэўная работа праведзена ў прававой сферы і галіне аховы працы. Каб павысіць эфектыўнасць абароны правоў працоўных, з кастрычніка 2015-га амаль штомесячна за выключэннем летняга перыяду ў раёне арганізуюцца прафсаюзныя прыёмы. У іх удзельнічаюць галоўныя прававыя інспектары ФПБ, а з кастрычніка 2017 года – і прадстаўнікі пракуратуры. Гэта, безумоўна, павысіла іх эфектыўнасць. За 2015 – 2019 гг. прайшлі 44 прафсаюзныя прыёмы, па дапамогу звярнуліся звыш 150 чалавек. Іх непакоілі пытанні з розных сфер дзейнасці.


У чэрвені ў раёне будзе працаваць рэйдавая група Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, каб аказаць метадычную дапамогу па пытаннях аховы працы.


Якія планы?

– Дзякую ўсім пярвічным арганізацыям, раённым структурам галіновых прафсаюзаў, калегам і прафактыву за сумесную плённую працу. За непрацяглы час майго старшынёўства я знайшла падтрымку і разуменне пры планаванні і ажыццяўленні дзейнасці райаб’яднання, рэалізацыі мэт і задач Федэрацыі прафсаюзаў. Праведзена немалая работа, на ўзбраенні шмат ідэй. Перш за ўсё, па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў сумесна з раённым аб’яднаннем БРСМ, ветэранскімі пярвічкамі. Да Дня працы – 1 Мая – будзем ушаноўваць перадавікоў вытворчасці і працоўныя дынастыі. У рамках Года малой радзімы разам з дэпутатамі мясцовых саветаў і членамі Маладзёжнай палаты добраўпарадкуем населеныя пункты і аб’екты.
Упэўнена, што ў наступныя пяць гадоў мы даб’ёмся яшчэ большага.

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.
Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта