Авторизация
 

Любая праца па плячы Міхаілу Карпаву з Язна, а абраў тую, што па душы

 Тэрміновая вайсковая служба ў язненца Міхаіла КАРПАВА скончылася дзесяць гадоў таму. Дабавілася ў календары яшчэ адна дата – дзень чыгуначных войск, што адзначаецца ў жніўні. Паўсядзённай «зброяй» былога салдата сталі баян і акардэон. На іх вучыць іграць сваіх выхаванцаў.

Зброю ў руках трымаў кожны, хто служыў у арміі, а мець справу з музычнымі інструментамі даводзілася далёка не ўсім.

Язненскі філіял Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў знахо- дзіцца ў адным будынку з мясцовымі Домам культуры і бібліятэкай. Тут у Міхаіла Карпава два працоўныя месцы. У СДК заняты акампаніятарам, у школе – выкладчыкам. Яшчэ працуе музычным кіраўніком у дзіцячым садку, што на другім канцы вёскі.


У класным кабінеце піяніна, некалькі баянаў і акардэонаў. На падваконніках – вазоны з кветкамі. Пра жывую эстэтыку паклапацілася маці Ларыса Эдуардаўна, якая працуе па-суседстве ў бібліятэцы.
Пакуль выкладчык чакае на заняткі дзяцей, ёсць час пагутарыць.


– У мяне 13 вучняў. Асвойваем сальфеджыа, баян і акардэон. Заняткі індывідуальныя. Поспех у першую чаргу залежыць ад жадання навучэнцаў, – адзначае педагог.


Калісьці Міхаіл сам быў тут вучнем. Заўважае, што ў яго школьныя гады ледзь не для ўсіх мясцовых дзяцей было традыцыяй навед- ваць школу мастацтваў і секцыю па валейболе ў агульнаадукацыйнай школе. Прадоўжыў гэтыя заняткі ў Полацкім педагагічным каледжы. Студэнцкія гады акрамя вучобы запоўнілі спевы ў ансамблі, спартыўныя спаборніцтвы. Цяпер вучацца ў каледжы дзве яго выпускніцы – Насця Піхлік і Даша Кубліцкая.


Па размеркаванні Міхаіл трапіў у Міёрскі яслі-сад № 1. Паралельна вёў урокі музыкі ў СШ № 1. Праз паўгода забралі ў армію.
– Служыў у чыгуначных войсках. Спачатку ў Віцебску, затым у Жо- дзіна перавялі. Там у ваенным аркестры граў на ўдарных інструментах. Яркай падзеяй засталося ў памяці свята 9 мая на Кургане Славы, у якім прымалі ўдзел, – прыгадвае субяседнік. – Падчас службы ў Віцебску мы рамантавалі чыгуначныя масты. Спрабаваў пасля дэмабілізацыі гэтай справай займацца. У прынцыпе я ніякай работы не баюся, але ў выніку выбраў тую, што найбольш падабаецца.


Баян з Міхаілам і на працы, і на канцэртах, у якіх выступае як саліст і ўдзельнік фальклорнага калектыву «Язынка», і дома. Прызнаецца, што ў вольны час да музыкі справа рэдка даходзіць. Часам найграе мелодыі пад настрой ці ўключае паслухаць «ДДТ», «Арию» і іншых рускіх рок-выканаўцаў. Звычайна ж займаецца гаспадарчымі справамі, сустракаецца з сябрамі, па-ранейшаму ходзіць на школьную секцыю па валейболе. Ад любімага занятку таксама трэба адпачываць. А найлепшы адпачынак – гэта змена дзейнасці.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта