Авторизация
 

Строга па кадастры працуе аддзел землеўпарадкавання райвыканкама ў Міёрах

  Аддзел землеўпарадкавання райвыканкама можна назваць маладзёжным. Узначальвае яго Павел СУШКО, галоўныя спецыялісты – Анастасія ЮРША і Таццяна ГРЭЦКАЯ. Яны сцвярджаюць, што важная задача калектыву – арганізаваць эфектыўнае выкарыстанне і ахову зямлі як асноўнага прыроднага рэсурса з патрабаваннямі Канстытуцыі краіны і іншых заканадаўчых актаў. Што гэта азначае ў адносінах найперш да насельніцтва?

– Па зваротах грамадзян прадастаўляем зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля і яго абслугоўвання, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, афармляем дакументацыю і дзяржаўную рэгістрацыю ўгоддзяў, а таксама кансультуем па такіх напрамках дзейнасці, – расказвае Павел Аляксандравіч. – Падчас праверак і маніторынгаў кантралюем выкарыстанне зямель па мэтавым прызначэнні, іх ахову і эфектыўнасць эксплуатацыі, кадастравы ўлік, выкананне заканадаўства пры прадастаўленні ўчасткаў і іх адабранні. Такія ж дзеянні ў адносінах да сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.


Напрыклад, летась задаволена 11 заяў на выдзяленне ўчасткаў для індывідуальнага будаўніцтва і абслугоўвання жылля, у тым ліку тры ў горадзе. Попыт «на пляцы» ў параўнанні з папярэднімі гадамі памяншаецца. Затое фермеры і гаспадары аграэкасядзіб, што выпрабавалі свае сілы ў працы на зямлі, не супраць атрымаць ці павялічыць на- дзелы. Гэтым займаліся ў Заазерцах, Курылавічах, Навалацы.


У адносінах да сельгаспрадпрыемстваў на першым плане выяўленне і ўцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых ці неэфектыўна выкарыстоўваемых зямель. Нагадаю, што агульная плошча зямель раёна складае 178 664 гектары, з іх 44 % ці 77 858 га сельскагаспадарчага прызначэння.


Угоддзі вялікія, яны павінны прыносіць карысць дзяржаве і людзям, неабходнасць кантролю за гэтым ёсць. Толькі за мінулы год пасля сумеснага з сельвыканкамамі абследавання населеных пунктаў накіравалі суб’ектам гаспадарання 53 прадпісанні, з іх 33 юрыдычным асобам, астатнія – фізічным. Складзена 39 пратаколаў па прычынах зарастання ўчасткаў хмызнякамі ці дзікатраўем, неасваення ў вызначаныя тэрміны, самавольнага заняцця зямлі.


У гэтай сувязі лічу патрэбным звярнуць увагу жадаючых займець зямлю на два моманты. Па-першае, калі маеце намер заняцца будаўніцтвам, пралічыце свае фінансавыя магчымасці, каб распачаць узвядзенне жылля на працягу года. Інакш угоддзі могуць адабраць. Летась у адносінах да аднаго забудоўшчыка гэта зрабіў суд, два адмовіліся ад атрыманых участкаў самі, хаця ўжо панеслі пэўныя выдаткі.


Другі момант мае дачыненне не толькі да пачынаючых землеўладальнікаў: угоддзі неабходна заканадаўча аформіць. У іншым выпадку ўзнікаюць цяжкасці з падводам электрычнасці, прыроднага газу і вады. Немагчыма юрыдычна правесці любую здзелку з маёмасцю. Практыка сведчыць, што больш за 80 % зямельных канфліктаў узнікаюць з-за адсутнасці патрэбных дакументаў. Тады ў высвятленне абставін уключаецца суд, на што спатрэбяцца час, нервы і дадатковыя грашовыя выдаткі.


Эфектыўнаму выяўленню невыкарыстоўваемых ці неэфектыўна выкарыстоўваемых угоддзяў садзейнічае не толькі планава-картаграфічны матэрыял, але і дадатак Геапартал Зіс, іншыя сучасныя сродкі. Пэўныя плошчы па прычыне памяншэння сельскага насельніцтва становяцца не патрэбнымі для сенакашэння і выпасу жывёлы. Іх перадаюць сельгасарганізацыям, фарміруюць участкі для будаўніцтва і абслугоўвання жылля. Цяпер, напрыклад, прапануем перспектыўным забудоўшчыкам 269 пляцоў агульнай плошчай у 53 гектары. У найбольш прывабных па прыродных і іншых умовах населеных пунктах сёлета будзе вынесена на аўкцыёны шэсць надзелаў з мэтай узвядзення жылля для набыцця ў прыватную ўласнасць. Плошча кожнага да 25 сотак пры кошце квадратнага метра ад 28 капеек на вёсцы да 4,5 рубля ў горадзе. Ужо 26 лютага выносіцца на таргі ўчастак у Мурашках. Затым настане чарга пляцоў у аграгарадку Язна (два), Міёрах (вул. Ізварына, 20А), Пераброддзі і Снегах. У Дзісне прапануецца пакупнікам участак для размяшчэння гандлёвага павільёна.


У садоўніцкім таварыстве «Вяснянка» плошчай 52 гектары зарэгістраваны 323 члены. Пастаянны попыт на ўгоддзі на беразе возера і паблізу райцэнтра. На пачатак лютага там пуставалі толькі тры ўчасткі.


Адсочваем увядзенне ў абарот угоддзяў пасля зносу старых пабудоў у сельскіх населеных пунктах. Іх не так шмат – летась вёскі пабяднелі на 22 сядзібы, што займалі 4,4 га. Аднак і яны не павінны зарастаць хмызнякамі ці баршчэўнікам.

Адзначаеце, што за мінулы год склалі 39 пратаколаў. Санкцыі дасягнулі 697 рублёў. Якія парушэнні караюцца штрафамі?
– Яны ўжо названы. Гэта найперш зарастанне хмызнякамі, пустазеллем ці шкоднымі раслінамі ўчасткаў, выдзеленых для будаўніцтва або гаспадарчай дзейнасці; неасваенне ўгоддзяў ва ўстаноўленыя тэрміны; самавольнае заняцце зямлі.

Якія першачарговыя задачы стаяць перад аддзелам сёлета?
– Мы з году ў год працуем над выкананнем зямельнага заканадаўства. Цяпер таксама кантралюем выкарыстанне і ахову ўгоддзяў, найперш сельскагаспадарчага прызначэння, у межах населеных пунктаў і садовага таварыства; захаванне заканадаўства пры прадастаўленні і адабранні ўчасткаў; актуалізуем кадастравы ўлік.

Работнікі аддзела маюць асабістыя зямельныя ўгоддзі?
– Я – не, а мае падначаленыя маюць і імкнуцца выкарыстоўваць іх згодна з зямельным заканадаўствам.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта