Авторизация
 

Нашых бачна! А дзе ваш флікер? Акцыя ДАІ прайшла на Міёршчыне

 Папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні – адна з галоўных задач Дзяржаўтаінспекцыі. Чарговы прыклад таму – акцыя «Нашых бачна!», што прайшла ў мінулы чацвер, 6 лютага, ва ўсіх раёнах вобласці. Інспектары ДАІ нагадвалі пешаходам правілы дарожнага руху і дарылі флікеры.

Хадзіць пешшу карысна. Хадзіць па правілах – карысна ўдвая. Здароўе падмацуеш, ад магчымай небяспекі сябе абароніш і ў дарожнай міліцыі прэтэнзій не будзе.

«Я толькі да скрыжавання
і дадому»

А восьмай гадзіне вечара. Сцямнела. Рух на гарадскіх вуліцах ужо не такі ажыўлены, але людзей і машын яшчэ нямала. Патрульная машына ДПС скіроўваецца на Камсамольскую. Тут няма тратуараў, а значыць павінны быць святлоадбівальнікі ў пешаходаў.
Задача інспектараў ДАІ Валерыя Валеўкі і Яўгенія Гарноўскага – не пакараць тых, хто «не свеціцца», а нагадаць пра важнасць і неабходнасць святлоадбівальных элементаў.


– Добры вечар! Чаму без флікера? – пытаецца старшы інспектар ДПС Валерый Валеўка ў жанчыны.
– Вось ён, у кішэні. І думала, што трэба дастаць, – адказвае. – Флікер, як правіла, на адзенні нашу. Ну вось сёння так атрымалася…
Інспектары падарылі пешаходу флікер для сумачкі.
Наступная размова на тым жа месцы з пажылой жанчынай.


– Я ненадоўга выйшла. Толькі да скрыжавання і дадому. Побач жыву, – тлумачыла яна адсутнасць святлоадбівальніка.
На гэта інспектары заўважылі, што кароткая адлегласць не вызваляе ад наяўнасці флікера і прымацавалі на рукаў пешахода серабрыстую стужку.


Едзем па Верхнядзвінскай. Пешахода, што ідзе па правым краі праезнай часткі, заўважаем метраў за дваццаць. Маладая жанчына размаўляе па мабільным тэлефоне.
– Вось толькі патэлефанавала, каб за мной прыехалі, – заўважае яна.


Інспектары нагадваюць, што пешаход павінен рухацца па левым боку дарогі – насустрач транспарту і, канешне, абазначацца флікерам у цёмны час сутак. Як напамін пра размову з супрацоўнікамі ДАІ жанчына атрымлівае флікер.


Вуліца Юбілейная. Жанчына гуляе з сабакам. Святлоадбівальніка не заўважаем.
– Сыну флікер аддала, – кажа яна. – Але ж я з тэлефонам іду.
– Тэлефон не з’яўляецца святлоадбівальным элементам і не робіць пешахода заўважным з далёкай адлегласці, – тлумачаць інспектары. – Калі ласка, трымайце флікер і абавязкова насіце.

Няхай свеціць агеньчык бяспекі

На заўвагі супрацоўнікаў ДАІ пешаходы, з якімі сустрэліся ў той вечар, рэагавалі з разуменнем. Пагаджаліся, што флікер у цёмны час патрэбны.
– Прыемна, калі зносіны з удзельнікамі дарожнага руху адбываюцца на пазітыве, – заўважае Валерый Валеўка. – Так бывае не заўсёды. Неадэкватна паводзяць сябе парушальнікі ў нецвярозым стане, моладзь спрабуе штосьці даказваць. Дарэчы, некаторыя ўпэўнены, што на асветленай вуліцы флікер непатрэбны. Між тым у пункце 17.1 Правіл дарожнага руху адзначана, што ў цёмны час сутак, рухаючыся па краі праезнай часткі, пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам. Пра асветленасць не ўпамінаецца.


Па словах інспектараў ДАІ, самыя распаўсюджаныя апраўданні наконт адсутнасці флікераў наступныя: «згубіў», «забыўся», «мне прайсці некалькі метраў». І ні адно з іх не спрацуе, калі раптам здарыцца ДТЗ.
Абазначыцца святлоадбівальным элементам – значыць застрахаваць сябе ад дробных непрыемнасцей і вялікай бяды.

P. S.

Трэба заўважыць, для міярчан насіць флікеры – правіла, выключэнні з якога – адзінкавыя. З тымі, хто на «дарожны талісман» забываецца, супрацоўнікі ДАІ прадоўжаць прафілактычную работу.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта