Праект «Здаровыя гарады» стартаваў у нашай краіне ў 2012 годзе. Яго развіццё прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гг». Згодна з планам асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», Міёры вызначаны перспектыўным населеным пунктам.
Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта ад 27 лістапада 2019 года № 358 р створана раённая група кіравання праектам «Міёры – здаровы горад», зацверджаны план мерапрыемстваў на 2020-ы і 2020 – 2024 гады. Нам належыць стварыць горад, дзе прытрымліваюцца канонаў здаровага ладу жыцця, адказна адносяцца да асабістага здароўя і ёсць умовы для яго захавання і ўмацавання. Для гэтага трэба сфарміраваць у насельніцтва ўпэўненасць, што быць здаровым – прэстыжна, што трэба імкнуцца да свядомага адмаўлення ад самаразбуральных паводзін.
У працэс павінны быць уцягнуты ўсе арганізацыі, грамадскія аб’яднанні і органы ўлады. Разам ствараем здароўезберагальны асяродак пражывання, павышаем матывацыю да захавання і ўмацавання здароўя, зніжаем долю нядобраўпарадкаванай тэрыторыі. Неабходна знізіць узровень агульнай захворваемасці сярод працаздольных мужчын пераважна ва ўзросце 30 – 50 гадоў, школьнікаў, агульнай смяротнасці ад хвароб кровазвароту, новаўтварэнняў, гібелі ад знешніх прычын. Прайшла мода на курэнне і спажыванне алкаголю. Пасадзейнічаюць добрым намерам аддзелы «Здаровага харчавання» ў аб’ектах гандлю.
«Міёры – здаровы горад» – гэта праект для кожнага з нас. Далучайцеся!
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ.