Авторизация
 

Шчасце складаюць імгненні радасці, - зрабілі высновы на сустрэчы ў Міёрскім ТЦСАН

 Падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН сабраліся разам, каб яшчэ раз акунуцца ў атмасферу цуду і дабра. Сустрэча стала своеасаблівым пастскрыптумам да навагодніх святаў.

Яркі клубочак нітак вандруе з рук у рукі, звязваючы між сабой удзельнікаў сустрэчы. Наматваючы нітку на палец, кожны дзеліцца сваім настроем. З дапамогай такога простага прыёму псіхолаг Зінаіда Равецкая зрабіла атмасферу ў зале яшчэ больш нязмушанай і цёплай. Пасля дарылі адзін аднаму ўсмешкі, абдымкі, добрыя словы.
З усімі студзеньскімі святамі павіншавала падапечных загадчыца аддзялення Таццяна Шульга. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Валянціна Юшкевіч заўважыла, што трэба сустракаць з радасцю і новы год, і кожны новы дзень.


Нагода для сустрэчы вызначыла тэматычны складнік. Прыгадалі цікавыя навагоднія традыцыі ў розных краінах. Сярод іх эстонскі звычай сустракаць свята ў саўне, каб увайсці ў Новы год чыстымі і здаровымі; шатландская забава катаць па вуліцах запаленую бочку з дзёгцем, якая сімвалізуе стары год; дацкая завядзёнка на ўдачу разбіваць посуд аб дзверы сяброў і знаёмых; іспанскае паяданне вінаграду пад бой курантаў і іншыя.


Даведаліся гараскоп для кожнага знака задыяка. Адказалі на пытанні віктарыны, прысвечанай гаспадару года – Пацуку. Паўдзельнічалі ў святочнай латарэі. Папрактыкаваліся ў складанні сенсацыйных навагодніх навін.
Нотак вясёлага настрою дадала валанцёр аддзялення Анастасія Кулянок з песняй «Три белых коня». Завітаў на агеньчык Дзед Мароз.
Прыемных зносін, пазітыўных эмоцый і падарункаў кожнаму хапіла.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта