Авторизация
 

Начальнік ДАІ ў Міёрах Аляксандр Капусцін: "Авось" і самаўпэўненасць на дарозе не пракацяць

 Дарожная бяспека залежыць не столькі ад умоў надвор’я і ямак на асфальце, колькі ад дысцыплінаванасці і ўзаемаразумення ўдзельнікаў руху. Вадзіцель ідзе на абгон, не зважаючы на блізкае сустрэчнае аўто. Веласіпедыст едзе ледзь не па цэнтры праезнай часткі, ігнаруючы сігналы машын. Пешаход упэўнена выхо- дзіць на пешаходны пераход, не азірнуўшыся па баках. Такія сітуацыі назіраем нярэдка. Спадзеючыся на знакаміты «авось», удзельнікі дарожнага руху шукаюць сабе непрыемнасцей. І знаходзяць. Часам здараецца непапраўнае.

– За 2019 год на тэрыторыі раёна ўчынена восем дарожна-транспартных здарэнняў. Адзін чалавек загінуў, 14 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Калі параўнаць з папярэднім годам, то ў 2018-м было сем ДТЗ з двума загінулымі і 12 параненымі, – прыводзіць сумныя лічбы начальнік аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Капусцін (на здымку). – Характарызаваць дарожную абстаноўку ў мінулым годзе на Міёршчыне як крытычную будзе залішне строга. Між тым калі дапушчана гібель чалавека, гэта ўжо вялікі мінус.

  Якімі былі прычыны мінулагодніх ДТЗ?
– Як заўсёды – класічныя. Перавышэнне хуткасці, неабдуманыя манеўры, абгон на ўчастках, дзе гэта забаронена. У адным з выпадкаў за рулём знаходзіўся нецвярозы кіроўца, прычым гэта была жанчына. Заўважу, што з васьмі ДТЗ шэсць учынены па віне вадзіцеляў-жанчын.

  Ці азначае гэта, што месца жанчыны на пасажырскім сядзенні?
– Канешне, не. Сярод жанчын нямала спрактыкаваных і дысцыплінаваных кіроўцаў. Гэтая статыстыка хутчэй за ўсё – збег абставін. Разам з тым можна меркаваць, што жанчыны сталі адчуваць сябе за рулём больш упэўнена, таму часам ідуць на неапраўданую рызыку. Усё ж такі самаўпэўненасць далёка не лепшы спадарожнік. У дарозе патрэбны ўважлівасць і асцярожнасць.

  У ліку асноўных прычын ДТЗ называеце перавышэнне хуткасці. Спыніць ліхача – значыць, папярэдзіць магчымую трагедыю?
– Можна так сцвярджаць. За мінулы год выявілі 1 437 фактаў перавышэння хуткасці. Гэта самае распаўсюджанае парушэнне сярод кіроўцаў. Для параўнання, бяспраўнікаў затрымалі 103, прычым 15 з іх паўторна трапілі ў поле зроку інспектараў ДАІ. 64 вадзіцелі панеслі пакаранне за парушэнне правіл перавозкі дзяцей. Сярод парушальнікаў 100 кіроўцаў мотатранспарта. Прычым восем з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

  Нецвярозы кіроўца ўяўляе яшчэ большую небяспеку, чым ліхач. Як часта сустракаюцца яны на дарогах раёна?
– За год спынілі 66. У 2018-м было 68. Між тым у пазамінулым годзе паўторна селі за руль у нецвярозым стане два вадзіцелі, а сёлета – чатыры. Варта нагадаць, што кіроўца, якога затрымалі п’яным у другі раз, нясе крымінальную адказнасць, а транспартны сродак належыць канфіскацыі.

  Бяспека дарожнага руху залежыць ад кожнага ўдзельніка. Як паводзяць сябе веласіпедысты і пешаходы?
– Веласіпедыстаў часцей за ўсё прыцягваем да адміністрацыйнай адказнасці за выезд на праезную частку далей за метр ад яе краю. Некаторыя катаюцца на неабсталяваных згодна з правіламі веласіпедах. Між тым за адсутнасць катафотаў і фар можна заплаціць здароўем, а часам і жыццём. Радуе, што большасць апранае святлоадбівальныя камізэлькі ў цёмны час сутак, хоць гэта рэкамендацыя, а не абавязковае патрабаванне. Што да пешаходаў, то ў мінулым годзе выявілі 336 учыненых імі парушэнняў.

  Найбольш характэрныя – адсутнасць святлоадбівальных элементаў і пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы.

Як палепшыць дарожную абстаноўку?
– Адказ просты – выконваць правілы дарожнага руху. Здавалася б, што можа быць прасцей. Як паказвае практыка, гэта не кожнаму па сілах. Адсутнасць парушэнняў на дарозе – утопія. Між тым трэба імкнуцца да таго, каб размінацца з небяспекай. Дысцыплінаванасць і ўзаемапавага паміж удзельнікамі руху дапамогуць знізіць верагоднасць дарожных непрыемнасцей і трагедый.

  Фота прадастаўлена аддзяленнем ДАІ РАУС.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта