Авторизация
 

Навіны прыхода храма ў Міёрах

 У светлае свята Нараджэння Хрыстова па добрай традыцыі ў дзіцячым санаторыі «Расінка» юныя адпачывальнікі, госці з Масквы і Санкт-Пецярбурга сустрэліся з благачынным міёрскай акругі протаіерэем Віктарам Вабішчэвічам. З трапятаннем у сэрцы ўспрынялі святочнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, віншаванні бацюшкі. З падзякай прымалі калядныя падарункі і сувеніры.

***

9 студзеня, у светлы святочны дзень калядных святак, прадстаўнікі сястрынства прыхода храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне з настаяцелем протаіерэем Віктарам Вабішчэвічам (на здымку) наведалі гарадскія бальніцы, каб раздзяліць радасць вялікага свята Нараджэння Хрыстова з хворымі. Уручылі ўсім віншавальныя паштоўкі і салодкія падарункі. Ад матушкі Валянціны пацыенты аддзяленняў атрымалі святочныя пернікі, якія яна спецыяльна для іх выпякала. Увага і чуласць узрушылі хворых, а з надзеяй на Божую міласць хутчэй ідзе аздараўленне.

Фота для ілюстрацыі.

Па інфармацыі сайта прыхода храма.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта