Авторизация
 

Якія падзеі перажывала Міёршчына ў 2019-м?

 Чым запомніўся жыхарам раёна 2019 год? Перамогамі, заваяванымі талентам і сумленнай працай у самых розных сферах. Юбілеямі, удзелам у конкурсах, выставах. У той жа час праектавалі, будавалі, рэканструявалі. Галоўнай палітычнай падзеяй сталі парламенцкія выбары. Ярка адзначылі 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паўдзельнічалі ў ІІ Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў Мінску. Адказалі на пытанні перапісу насельніцтва. Кожны радок, упісаны ў летапіс роднага краю, мае вялікае значэнне для будучыні. Узгадаем найбольш яркія і значныя падзеі.

 СТУДЗЕНЬ

На будоўлі металапракатнага завода ідуць мантажныя работы. Фарміруецца штат прадпрыемства. Разам з інжынерна-тэхнічнымі работнікамі ў ім ужо 111 чалавек.
У падпраграму 5 «Чыстая вада» «Дзяржаўнай праграмы камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак» уключаны ачысныя збудаванні ў Міёрах, сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення ў пасёлку ЛВДС «Дзісна», аб’екты водазабеспячэння са станцыямі абезжалезвання ў Новым Пагосце, Канцэраве, Пад’ельцах, Ідолце, Павяцці, Туркове.
Рашэннем аблвыканкама дазволена праектаванне дзіцячага садка на 200 месцаў у райцэнтры.
На рэспубліканскім узроўні ўзгоднена будаўніцтва ў раёне кардыяцэнтра.
Работнікі сацыяльнай службы раёна ўрачыста адзначылі стогадовы юбілей у раённым Доме культуры.

ЛЮТЫ

Лаўрэатам звання «Чалавек года Віцебшчыны» стаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур.
Выканаўчы дырэктар эканамічнага дэпартамента нямецкай фірмы Klinikon GmbH Роланд Трэффц, якая выступае заказчыкам будаўніцтва міжраённага кардыяцэнтра, агледзеў пляцоўкі, выдзеленыя для размяшчэння медустановы, а таксама санаторыя-прафілакторыя для рэабілітацыі праапераваных хворых прыкладна на 120 месцаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзю вываду войск з Афганістана, прайшлі ў райцэнтры.
Гандлёвыя аб’екты і прадпрыемствы грамадскага харчавання спажыўкааперацыі раёна прынялі ў арэнду Верхнядзвінскае і Ушацкае райспажыўтаварыствы.
Наш зямляк – балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргей Мікель атрымаў Нацыянальную прэмію за балет «Вішнёвы сад» па п’есе Чэхава ў дзвюх намінацыях: «Лепшая работа пастаноўшчыка» і «Лепшы спектакль балета».

 САКАВІК

Першых пакупнікоў вітаў новы магазін «Гурман» у аграгарадку Мікалаёва.
У ЦРБ адчынілі аптэку РУП «Фармацыя».
Кругласутачную аўтаматычную мыйку адкрыў у райцэнтры прадпрымальнік з Браслава Васіль Яроменак.
У раённым конкурсе «Шматдзетная сям’я-2019» перамаглі Цітовічы.
Чапукоўская школа адзначыла 25-гадовы юбілей.
Райвыканкам выйграў грант Еўрасаюза амаль на мільён еўра для ажыццяўлення ў партнёрстве з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці».

 КРАСАВІК

Раённы ваенны камісарыят адзначыў 75-годдзе.
Лера Малец, вучаніца СШ № 3 імя Я. Томкі, заняла трэцяе месца ў нацыянальным адборачным этапе Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Дзякуючы гэтаму заслужыла пуцёўку на адпачынак у «Артэку».
Пахаванне радысткі Лізы, якое зна- ходзілася ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Галёнчына Завуццеўскага сельсавета, па рашэнні аблвыканкама перанеслі на могілкі ў Цвеціна. Імя камсамолкі з Масквы ўстаноўлена. Гэта Елізавета Барысаўна Нікішына, якая дзейнічала ў тыле ворага ў раёне Язна – Дзісны ў складзе групы і загінула ў перастрэлцы.

 МАЙ

Скульптуру «Дзеці міру – дзецям вайны» адкрылі ў Дзень Перамогі ў гарадскім скверы непадалёк ад мемарыяла ў гонар воінаў-вызваліцеляў райцэнтра.
Прадпрымальніца Наталля Астроўская адчыніла кафэ «Дзвіна» ў Дзісне.
У арэале святла нябеснага праходзіла богаслужэнне ў дзісенскім храме Уваскрасення Хрыстова ў гонар стагоддзя пакутніцкай смерці святара Канстанціна Жданава.
Міёршчына прыняла вялікую эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў. Дырэктар заказніка «Ельня» Іван Барок пранёс «Полымя міру» па экалагічнай сцежцы.

ЧЭРВЕНЬ

Сфарміравана каманда, якая на працягу трох гадоў будзе рэалізоўваць праект «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», накіраваны на развіццё сацыяльнай інфраструктуры, малога бізнесу і «зялёнай» эканомікі.
Будаўнікі ПМК-55 заканчваюць уладкаванне падвальнай часткі і фундамента, манціруюць блокі, устанаўліваюць перамычкі, укладваюць пліты на 40-кватэрным жылым доме па Лермантава, 29.
Чарговая аптэка УП «Фармацыя» справіла наваселле ў будынку магазіна «Родны кут» па вуліцы Леніна ў Міёрах.
Спецыялісты «Капіталдрэўпрадукта» прыйшлі на будаўнічую пляцоўку выратавальнай станцыі, каб паскорыць здачу аб’екта ў эксплуатацыю.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка сустрэўся з педагогамі раёна ў СШ № 2.
У міёрскім касцёле развіталіся з ксяндзом Крыштафам Міенкіна, які служыў у святыні на працягу амаль 20 гадоў. Ён працягвае духоўную дзейнасць на поўдні Польшчы.

ЛІПЕНЬ

Напярэдадні важных дат – Дня Незалежнасці Беларусі і 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – масава і ярка адзначыла свой дзень нараджэння Дзісна.
Аўтапрабег па месцах баявой славы, прысвечаны 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартаваў у Дзісне і пераадолеў звыш сотні кіламетраў. Арганізаваў яго дырэктар прыватнага прадпрыемства «Аўтасэрвіс-Дзвіна» Эдуард Цярэшка.
Міёрскаму гісторыка-этнаграфічнаму музею – 25.
На базе СШ № 2 карыстаецца папулярнасцю першы ў раёне факультатыў па робататэхніцы.
Дэлегацыя Міёрскага раёна прыняла ўдзел у мерапрыемствах штогадовага міжнароднага фестывалю «Рака Вялікая» ў горадзе Апочка Пскоўскай вобласці.
У Дзісенскім гарсавеце абмеркавалі пытанні распрацоўкі будучага генплана горада.
На Міёршчыне стартавала жніво.

 ЖНІВЕНЬ

Камбайнер СУП «Цітова» Анатоль Сачыўка першым на Міёршчыне намалаціў тысячу тон зерня.
Сапраўдным святам у райцэнтры стала адкрыццё гандлёвага цэнтра «Міёры-Сіці» па вуліцы Школьнай.
65 выпускнікоў (50,8 %) паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, навучэнцамі сярэдніх спецыяльных сталі 45 (35,2 %).
Будаўнічую пляцоўку металапракатнага завода наведала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

  ВЕРАСЕНЬ

Праектанты аўстрыйска-германскай фірмы «VAMED», якая выйграла тэндар, збіралі ў Міёрах дадзеных для праектавання міжраённага У раёне набірае абароты валанцёрскі рух «Жураўліная Ельня». Яе ініцыятар – гаспадар аднайменнай аграсядзібы Андрэй Літвінаў пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый выйграў мэтавы міні-грант Еўрапейскага саюза.
На сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла на базе СШ № 3 імя Я. Томкі, прадэманстравалі, як паляпшаюцца ўмовы навучання дзяцей. 595 тысяч еўра ці 1,4 мільёна рублёў выдаткаваў Сусветны банк на мадэрнізацыю.
На раённым этапе конкурсу «Уладар сяла» перамагла сям’я Аніська з вёскі Чурылава Дальняе.
Урачыста адкрылі мемарыяльную дошку памяці воінам-землякам, якія ваявалі супраць нямецкіх захопнікаў у складзе арміі генерала Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце ў 1939 – 1945 гадах. Гэта першы ў Беларусі такі помнік.

 КАСТРЫЧНІК

Стартавала Міжнародная акцыя памяці «Во славу общей Победы». З усіх воінскіх пахаванняў, з месц баявой славы збіралі зямлю, каб і над ёй праводзіліся богаслужэнні ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Першы мітынг прайшоў у Дзісне. Завяршыўся памятны марафон на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў.
На вуліцы Партызанскай у райцэнтры ў гонар 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі заклалі парк.
Прэміяй імя Тусналобавай-Марчанка ўзнагароджана загадчыца МТФ СУП «Цітова» Людміла Станкевіч.
Музеі СШ № 3 імя Я. Томкі, акрамя гасцей з гарадоў нашай краіны, наведалі турысты з Расіі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Украіны.
З 4 па 30 кастрычніка жыхары раёна ўдзельнічалі ў перапісе насельніцтва.
Дэлегацыя Міёршчыны прыняла ўдзел у фестывалі-кірмашы «Дажынкі – 2019» у суседнім Браславе.

ЛІСТАПАД

Міёрскі РАУС адзначыў 80-гадовы юбілей.
На ферме «Навасёлкі» ААТ «Мікалаёўскі» ўзводзяць пятую ў раёне даільную залу.
Каравай-2019 заважыў 45 665 тон, што на 30,7 % больш леташняга. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых культур склала 27,7 ц/га.
Фестываль «Язненскі благавест» адзначыў дзесяцігадовы юбілей.
17 лістапада завяршыўся доўгі парламенцкі марафон. На тэрыторыі Міёрскага раёна выбары адбыліся на 21 участку па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28. Прагаласавалі 79,3 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
У Міжнароднай выставе-канферэнцыі «Беларускі пчальнік-2019» заявілі пра сябе нашы землякі Уладзімір Лаўроў і Алег Баркоўскі.
Майстры Дзісенскага Дома рамёстваў занялі першае месца на абласной выставе-конкурсе «Вянок нявесты» ў намінацыі «Найлепшая вясельная інсталяцыя».
Спецыялісты Міёрскага мясакамбіната прадстаўлялі сваю прадукцыю і вывучалі магчымасць заключыць новыя дагаворы паставак на Міжнародным экспартным форуме «Беларусь мясная» і Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы «Прадэкспа-2019».

 СНЕЖАНЬ

У Міёрах адкрыўся цэнтр продажу страхавой кампаніі «Белнафтастрах».
У навучальным цэнтры Магнітагорска на конкурсе прафмайстэрства будучыя работнікі Міёрскага металапракатнага завода зарэкамендавалі сабе з найлепшага боку.
Упершыню дзіцячы санаторый «Расінка» прымаў рэспубліканскі конкурс «Выхавацель года». Выпрабоўваліся восем прафесіяналаў з пяці санаторыяў «Белаграздраўніцы». Гран-пры заваявала Алена Валатковіч з «Расінкі».
Дыпломам ІІІ ступені ўзнагародзілі вучаніц Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі па выніках навукова-практычнай канферэнцыі «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння да пошукава-даследчай дзейнасці», якая праходзіла ў сталіцы.
Хірургі ЦРБ правялі дзявятую лапараскапічную аперацыю па выдаленні жоўцевага пузыра. Практыкаваць такое лячэнне пачалі ў верасні.
Цёплым снежнем на вуліцы Камуністычнай устанаўліваюць бардзюрныя камяні, укладваюць тратуарную плітку, уладкоўваюць пешаходныя пераходы.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 404
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 761
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 836
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 316
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2020
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта