У снежні 2019 года зарэгістравана нараджэнне пяці хлопчыкаў і шасці дзяўчынак. Па-за шлюбам нарадзіліся трое дзяцей. Складзены два запісы акта аб устанаўленні бацькоўства.
З 11 дзетак трое першынцаў, пяць – другія ў сем’ях, трое – трэція.
Шлюб узяла адна пара.
Скасаваны тры шлюбы па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса.
Памерла 26 чалавек – 10 мужчын і 16 жанчын. З іх сем працаздольнага ўзросту.
Фота для ілюстрацыі.
Таццяна ЗАРУДНІЦКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела загса.