Авторизация
 

2020-ты будзе незвычайным? Праверым!

 Снежань закончыўся кальцавым сонечным зацьменнем, якое назіралі ў краінах Азіі. Астролагі ўбачылі ў гэтым абяцанне нестабільнасці чамусьці для хрысціянскага свету. Вось такі не вельмі прыемны дадатак для агульнай негатыўнай характарыстыкі высакоснага года. А ў ім і так зацьменняў чакаецца больш звычайнага: два сонечныя і чатыры месяцовыя. За месяц перад кожным і такі ж тэрмін пасля нібыта ўтвараецца зона нестабільнасці, калі не рэкамендуецца далёка падарожнічаць з-за павелічэння колькасці тэхнагенных і прыродных катастроф, неадэкватных паводзін людзей, што нарадзіліся ў 1944, 1963, 1982 і 2001 гадах пад знакамі Казярога і Рака.

Сёлетняе кальцавое зацьменне 21 чэрвеня, як сцвярджаюць астролагі, абяцае глабальныя змяненні, а поўнае 14 снежня – перамену сацыяльных арыенціраў. Нешта незвычайнае прынясуць і месяцовыя зацьменні. Цікава будзе за імі паназіраць.
Мы ўжо бачым перамены ў сусветнай эканоміцы: чаго варта гандлёвая вайна Кітая і ЗША! Гараскопы абяцаюць хуткае з’яўленне псеўдамадэляў вырашэння гэтых праблем. Астролагі пужаюць нас і адначасова супакойваюць: беражыце здароўе, каб хапіла сіл назіраць і перажыць барацьбу за ўладу ў свеце і рэсурсы, магчымую валютную ліхаманку і нестабільнасць. Увогуле, будзьце асцярожнымі ў паводзінах, у адносінах да блізкіх. Гэта ніколі не лішняе.


Вядома, трэба найперш загадваць для сябе добрыя пажадані. Да традыцыйнага Новага года, спадзяюся, усе гэта зрабілі. Была магчымасць прадубліраваць на Каляды, ёсць – на Стары Новы год. Не забудзьцеся, што 25 студзеня па ўсходняй традыцыі пачынаецца Новы Год Белага Металічнага Пацука, а 20 сакавіка – астралагічны, прыродны Новы год!


Заходняя астралогія назвала 2020-ы годам Месяца, які пачынаецца 20 ці 21 сакавіка (дадзеныя СМІ пра дату адрозніваюцца). Ён нібыта абяцае няўстойлівае надвор’е, мокрае і халоднае, якое не любяць пчолы. Затое парадуюць травы ў полі; на градках – агуркі і капуста, бульба і буракі, морква і цыбуля; у лесе – грыбы. Поспех будзе спадарожнічаць свінаводам, рыбаловам і ўсім, хто не лянуецца і не кідаецца ў роспач. Важна толькі ўсё рабіць своечасова. І памятаць, што Пацук больш за ўсё любіць на агародзе фасолю і гарох, а на кветніку – мяту.


Па зараастрыйскім календары 20 сакавіка пачынаецца год Слана – перыяд назапашвання маёмасці, стварэння трывалых шлюбаў і надзейнага домабудаўніцтва. Толькі ўсё без гарантаванай, прабачце, гарантыі.
Ну, а непасрэдна год Пацука – ідэальны час заняцца сям’ёй і дзецьмі, згладзіць канфлікты і ўмацаваць сяброўства, вырашыць любую праблему, калі дзейнічаць супольна, разам, не падводзіць сябе і іншых. Самота прыходзіць толькі да адзінокіх.
Па старажытным славянскім гадаслове ў сакавіку пачынаецца год грядущего мизгиря, не рызыкнуў перакласці назву на беларускую мову. Так называецца павук невычэрпнай творчай энергіі, які абяцае добры пачатак для любых спраў. Поспех будзе спадарожнічаць настойлівым і працавітым.


Славян-земляробаў чакае год Морквы, культуры надта карыснай і смачнай. Па-іншаму новы год можна назваць агароднінным. У чым таксама ёсць надзея пераканацца.
Увогуле, чытайце святочнымі вечарамі гараскопы і календары, у нейкім абавязкова вызначыце перасцярогі, знойдзеце нешта карыснае і каштоўнае, што можна ўзяць за арыенцір, каб зрабіць 2020-ы годам асабістага і сямейнага поспеху і дабрабыту. Чаго ўсім жадаю!

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2020
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта