Авторизация
 

На пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранскай арганізацыі ў Міёрах ўдакладнілі планы на 2020 год

 Студзеньскае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранскай арганізацыі прысвячалася прыняццю рашэнняў па фінансавых пытаннях. Аднак асноўнае абмеркаванне адбылося ў адносінах канкрэтных момантаў рэалізацыі плана дзеянняў па святкаванні 80-годдзя ўтварэння раёна, 75-годдзя Вялікай Перамогі, іншых памятных дат. 

Старшыня савета Часлаў Кашкур прапанаваў упарадкаваць структуру пярвічак у сувязі з узбуйненнем вытворчых калектываў, пры якіх яны былі ўтвораны, нават памяняць назвы некаторых. У прыватнасці, з’явіцца агульная ветэранская спажыўкааперацыі замест цяперашняй работнікаў райспажыўтаварыства. Новыя кіраўнікі павінны ўзначаліць шэраг пярвічак у бліжэйшы час, а ў кастрычніку – снежні пройдзе справаздачна-выбарчая кампанія.


Як і ў папярэднія гады, актыў будзе вывучаць вопыт работы калег (сёлета на Аршаншчыне). Зроблены першыя крокі па падрыхтоўцы да агляду-конкурсу аматарскай самадзейнасці і ўжо традыцыйнай чарговай спартакіяды.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта