Авторизация
 

Памяці ветэрана Глафіры Васільеўны Качан з Міёр прысвячаецца

 30 снежня за паўмесяца да 97-годдзя пасля непрацяглай хваробы ў акружэнні ўнучак перастала біцца сэрца шчырай патрыёткі, грамадскай актывісткі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Глафіры Васільеўны Качан.

Яна нарадзілася 13 студзеня 1923-га ў вёсцы Брушкі Шаркаўшчынскага раёна. 18-гадовай камсамолкай сустрэла вайну ў вёсцы Бушава Мікалаёўскага сельсавета. Неўзабаве разам з іншымі членамі ВЛКСМ з навакольных вёсак стварыла падпольную камсамольскую арганізацыю, якую пэўны час узначальвала. Моладзь збірала зброю і рыхтавалася ўліцца ў партызанскі атрад, аднак пачаліся арышты, зверскія катаванні, расстрэлы. Двойчы Глафіра прайшла выпрабаванне зняволеннем і здзекамі. Напачатку 1943 года стала сувязной і агентурнай разведчыцай партызанскай брыгады «Кастрычнік», а восенню – 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Прыносіла каштоўныя звесткі з Дзісны, Полацка, Боркавіч і іншых населеных пунктаў, што дазваляла праводзіць паспяховыя баявыя аперацыі. Байцом 3-га атрада ўдзельнічала ў іх. У час вялікай карнай экспедыцыі, што пачалася ў маі 1944, не змагла выйсці з акружэння з асноўнымі сіламі брыгады – яе схапілі гітлераўцы. Уратаваў нямецкі пашпарт, з якім хадзіла ў разведку. Разам з іншым мірным насельніцтвам яе вывезлі ў Германію. Качавала па розных канцэнтрацыйных лагерах, бо некалькі разоў спрабавала ўцячы. Вызвалена 5 мая 1945 года.


У пасляваенны час да 1955-га працавала на розных пасадах у калгасе імя Мічурына, потым – прадаўцом у Старых Круках, нарыхтоўшчыкам. Да апошняга часу заставалася грамадскім актывістам. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, медалём «За Перамогу над Германіяй…», юбілейнымі медалямі, абласнымі і раённымі Ганаровымі граматамі. Ужо ў 2019-м у сувязі са святкаваннем 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ёй аб’явіў падзяку старшыня аблвыканкама.
Глафіра Васільеўна знайшла вечны спачын на могілках у Дзісне 1 студзеня. Памяць пра камсамолку-партызанку, непахіснага барацьбіта з ворагам у ваенны час і шчырую працаўніцу на мірнай ніве назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Фота з архіва рэдакцыі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённая ветэранская арганізацыя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта