Авторизация
 

Магазін "Алімп" у Міёрах - на ўздыме

 Магазін «Алімп» у райцэнтры знешне становіцца ўсё менш падобным на старую пошту. У 2017 на ім з’явіўся новы чырвоны металачарапічны дах. Праўда, работы зацягнуліся на цэлае лета, бо трэба было замяніць кроквы, лачанне. Год быў надта мокры. Усё, што можна, укрывалі плёнкай, паўсюдна падстаўлялі пад струмені посуд. Аднак дажджом заліло гарышча, перакрыцці. Вада працякала нават на першы паверх. Многае давялося разабраць, аб’ём рэканструкцыі рэзка вырас. Але гаспадар будынка – індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Грэцкі – рукі не апусціў. Многае рабіў сам, дзе не спраўляўся ці не хапала навыкаў, – наймаў работнікаў. Замяніў старыя аконныя рамы на сучасныя шклопакеты.

Нямала намаганняў запатрабавала ўмацаванне фундамента: па перыметры выкапаў траншэю, заліў яе бутабетонам. Сёлетняя цёплая восень і бясснежны снежань дазвалялі займацца абнаўленнем знешняй тынкоўкі. Перад укладкай новага слою раствору асабіста ўручную ачышчаў стары. Унутры ўсё нетрывалае, пашкоджанае вільгаццю разабраў.


Цяпер у планах давесці да ладу памяшканне ў левай частцы будынка, перанесці ў іншае месца лесвічную клетку, каб потым пашырыць гандлёвую плошчу і склады на ўвесь першы паверх. Калі меркаваць па мэтанакіраванасці дзеянняў і настойлівасці ў дасягненні мэты, гэта Мікалаю Платонавічу па сілах.

А як з мэтазгоднасцю такіх планаў, бо ў цэнтры Міёр паболела гандлёвых устаноў?
– З адкрыццём «Еўраопту» і «Капеечкі» на першым часе пакупнікоў у «Алімпе» стала менш, – пагаджаецца прадпрымальнік. – Давялося рэгуляваць попыт цэнамі, абнаўляць утрыманне вітрын. Многія наведвальнікі прывыклі набываць тут марожаную рыбу, каўбасныя вырабы, пячэнне. Лепшыя за нашы тавары ў новых установах гандлю яны не знайшлі, і паступова вяртаюцца. Планую павялічыць традыцыйны асартымент, пашырыць набор малочкі і іншага. Харчовыя вырабы людзям патрэбны заўсёды, таму зраблю ўсё магчымае, каб пакупнікі не забывалі дарогу ў «Алімп».

Пад што мяркуеце адвесці другі паверх?
– Там яшчэ вельмі шмат аднаўленчых работ, на год – другі клопатаў хопіць. За гэты час выспеюць планы з улікам на попыт і патрэбы насельніцтва.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта