Хочется покурить - отойдите подальше от общественных мест

 Курцы шкодзяць не толькі сабе, але і тым, хто побач. На мінімізацыю наступстваў курэння для акружаючых скіраваны Дэкрэт № 2, які набыў моц напрыканцы ліпеня і значна пашырыў пералік месцаў, дзе курыць забаронена.

Згодна з Дэкрэтам № 2, курыць нельга практычна ва ўсіх месцах масавага знаходжання людзей: на дзіцячых пляцоўках, прыпынках грамадскага транспарта, летніх тэрасах кафэ і рэстаранаў і так далей. Нават ва ўласным аўтамабілі забараняецца дыміць, калі побач дзеці да 14 гадоў.

Большасць яшчэ не разабралася, дзе курыць дазволена, а дзе – не. Таму работа міліцыі перш-наперш скіравана на прафілактыку падобных правапарушэнняў. Таго, хто курыць у месцы, дзе гэта забаронена, спачатку проста папярэдзяць. Не адрэагуе – пакараюць штрафам да чатырох базавых велічынь.

Каб зафіксаваць факт курэння ў неналежным месцы, дастаткова прадаставіць фота- ці відэаматэрыял або паказанні хаця б аднаго сведкі.

 

ДАРЭЧЫ

Курыць у сябе дома дазволена, у тым ліку і на балконе. У пад’ездзе, ліфце і іншых памяшканнях шматкватэрных дамоў – забаронена.

 

ФАКТ

У 2019 годзе за курэнне ў забароненых месцах на тэрыторыі раёна складзены адзін адміністрацыйны пратакол (за курэнне на чыгуначнай станцыі ў Міёрах).

Фота для ілюстрацыі.

Святаслаў ПАНІЧ, першы намеснік начальніка РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.