Авторизация
 

Мікрараён Русачкі ў Міёрах: блізкая будучыня

 У раённай газеце за 7 снежня апублікавана паведамленне пра правядзенне грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Дэталёвы план забудовы квартала «Русачкі» ў г. Міёры» і даклада па яго стратэгічнай экалагічнай ацэнцы. 

Размова ідзе пра ўладкаванне вялікай тэрыторыі райцэнтра, якая абмежавана вуліцамі Камуністычнай з поўначы і Верхнядзвінскай з поўдня, Ягора Томкі з захаду і аб’язной дарогай Полацк – Браслаў з усходу. Яна падзелена практычна напалам вуліцай Лермантава. Абедзве часткі даўно і актыўна забудоўваліся згодна з ранейшай горадабудаўнічай дакументацыяй. Цяпер раённы выканаўчы камітэт прапанаваў насельніцтву выказаць свае меркаванні па знешнім афармленні і дэталёвым планаванні гэтай тэрыторыі і зрабіў заказ Наваполацкаму філіялу абласнога дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект» распрацаваць дакладны праект забудовы з наступнай рэалізацыяй яго да 2030 года.


Згодна з Генеральным планам райцэнтра, плошча ад вуліцы Ягора Томкі да Лермантава адведзена ў асноўным пад шматкватэрную сярэднепавярховую (да пяці паверхаў) забудову. Далей да аб’язной дарогі складваецца сапраўдны бальнічны гарадок, які ўключае дзеючыя аб’екты ЦРБ і РЦГЭ, а яшчэ плануемыя райпаліклініку і міжраённы медыцынскі цэнтр.
Як квартал «Русачкі» можа выглядаць у недалёкай будучыні, на прэзентацыі ў райвыканкаме дакладвалі галоўны архітэктар праекта Дзмітрый Васьковіч і архітэктар Ксенія Чулкова.


У чатырохвугольніку ад вуліцы Ягора Томкі да вуліцы Лермантава прапануецца працягваць жыллёвае будаўніцтва па перыметры. Да ўзведзеных пяціпавярховак хутка дабавіцца новы 40-кватэрны дом. З’явяцца яшчэ сем пры агульнай колькасці 16 падобных са стаянкамі з разліку адно машына-месца на кватэру. На першых паверхах жылых дамоў магчыма размяшчэнне невялікіх майстэрняў, атэлье і іншых падобных аб’ектаў абслугоўвання насельніцтва. У цэнтры адведзена тэрыторыя для дзіцячага садка-ясляў на 200 месц. У кутку на перасячэнні вуліц Я. Томкі і Верхнядзвінскай прадугледжана ўзвя- дзенне вялікага магазіна, ля яго – стаянка аўтатранспарта на 174 месцы. Яшчэ будуць зялёныя насаджэнні, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, усё злучаць пешаходныя дарожкі і аўтамабільныя дарогі.


На перасячэнні вуліц Я. Томкі і Лермантава з Камуністычнай і Верхнядзвінскай з’явяцца чатыры святлафоры. Камуністычная і Верхнядзвінская могуць быць пашыраны для праезду грамадскага транспарта, не выключана размяшчэнне на перасячэнні Верхнядзвінскай і аб’язной кальца з кругавым рухам. Адсюль па Верхнядзвінскай пачнецца, затым прадоўжыцца па Лермантава і Камуністычнай веласіпедная дарожка, сумешчаная з тратуарам.


Праект міжраённага медыцынскага цэнтра яшчэ распрацоўваецца, знешні выгляд і канкрэтнае размяшчэнне аб’ектаў стануць вядомы пазней.
Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Дэталёвы план забудовы квартала «Русачкі» ў г. Міёры» працягваецца па 11 студзеня 2020 года. Заўвагі і прапановы прымае аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта