Авторизация
 

«Дзед Мароз!» – клікалі дзеці галоўнага героя навагодняй казкі ў Міёрах. Іх прыйшло дзевяць

 Ужо тыдзень гарадская елка радуе яркімі агеньчыкамі. Запаліла іх міёрская дзятва разам з Дзядамі Марозамі і Снягуркамі. З урачыстага адкрыцця навагодняй елкі стартавалі чаканыя зімовыя святы. 

Па-вясенняму цёплы снежань успомніў, што ён усё ж месяц зімовы, і слупок тэрмометра крыху апусціўся ўніз. Нават сняжок злёгку прыцерушыў наваколле, а возера зацягнулася лёгкай ледзяной фіранкай. Прырода, як магла, падрыхтавалася.
Асабліва чакалі свята дзеці. Яшчэ да пачатку выхаванцы дзіцячых садоў і школьнікі вадзілі карагоды, фатаграфаваліся на фоне елкі і навагодніх дэкарацый. Здавалася, яны нават не заўважылі нязвыклага пахаладання.


 – Тэатралізаванае адкрыццё гарадской елкі пад назвай «Нашэсце Дзядоў Марозаў» праводзім упершыню, – расказвае вядучы метадыст раённага Дома культуры Святлана Рынкевіч. – Па задумцы, Дзяды Марозы прадстаўляюць прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна – УП ЖКГ, ПМК, аддзел па адукацыі і так далей – бо кожная з іх робіць свой унёсак у падрыхтоўку да навагодніх святаў. Так, камунальная служба ўпрыгожвае горад, міліцыя забяспечвае бяспеку мерапрыемстваў, сфера гандлю клапоціцца пра падарункі, у дзіцячых садах і школах развучваюць святочныя вершы і песні. Дарослыя ствараюць казку для дзяцей, каб тыя верылі ў цуды.


  Дзятва рада была ўбачыць на вулічнай сцэне адразу восем Дзядоў Марозаў. Вясёлай песняй яны ўздымалі настрой. Спрабавалі запаліць елку. Атрымалася, калі з’явіўся дзявяты – галоўны Дзед Мароз. Разам з «калегамі» ён сабраў шырокі карагод і ладзіў вясёлыя забавы.


З блізкімі святамі павіншавала дзяцей і дарослых дзіцячая вакальная група «Рэзананс» раённага Дома культуры. Усім жадалі верыць у чароўную зімовую казку.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта